Пра гэта паведамляе сайт дэпартамента ветэрынарнага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Гэтае рашэнне прынята ў сувязі «з далейшым распаўсюджаннем асабліва небяспечнага захворвання — афрыканскай чумы свіней — на тэрыторыі Стаўрапольскага краю Расіі».

Да ўвозу ў Беларусь апрача свіней забароненыя: сперма кныроў, мяса свініны, у тым ліку з дзікоў і прадуктаў яго перапрацоўкі, гарбарнай, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціны, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для катоў і сабак, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны, што ідзе са Стаўрапольскага краю, абсталявання для ўтрымання, забою і разбіранне свіней, якое было ва ўжыванні.

Таксама будуць прынятыя дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?