Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванне кіроўцу «Поршэ Каен», падазраванаму ў здзяйсненні 13 лістапада ДТЗ, у выніку якога загінуў 9-гадовы вучань каля школы № 23 на вуліцы Панчанкі ў Мінску, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Там адзначылі, што сабраная доказная база, якая ўключае ў сябе вынікі аглядаў, два следчыя эксперыменты, шэраг экспертных заключэнняў і серыі допытаў, дазволіла прыняць вышэйзгаданае працэсуальнае рашэнне.

Следчыя працягваюць працу па высвятленні праўдзівай карціны здарэння. Прызначаныя дадатковыя экспертныя даследаванні.

У якасці меры стрымання ў дачыненні да абвінавачанага ўжыта заключэнне пад варту.

Нагадаем, крымінальная справа расследуецца па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?