Паўночная Карэя абвясціла пра падаўжэнне перыяду падрыхтоўкі да запуску ракеты далёкага радыуса дзеяння да 29 снежня.

Як заявіў прадстаўнік паўночнакарэйскага камітэта па касмічных тэхналогіях, затрымка звязаная з «тэхнічнымі праблемамі першай ступені ракеты».

Дакладная дата запуску не паведамляецца. Аналагічны запуск у красавіку праваліўся.

КНДР раней паведаміла пра намер ажыццявіць пуск ракеты са спадарожнікам з 10 па 22 снежня. Пхеньян настойвае на мірных мэтах місіі. Злучаныя Штаты лічаць, што Паўночная Карэя праводзіць выпрабаванні міжкантынентальнай балістычнай ракеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?