Падобна да таго, што графіцісты пакутліва, але ўпэўнена заваёўваюць сабе ў сталіцы месца пад сонцам.

З пачатку 2012 года шкода ад несанкцыянаваных надпісаў, нанесеных на грамадскія і жылыя будынкі, склала больш за 162 млн рублёў. У 2011 на зафарбоўванне такіх надпісаў было выдаткавана больш за 160 млн рублёў. Мяркуючы па ўсім, гарадскія ўлады прыйшлі да высновы, што часам, дазволіўшы, можна дамагчыся большага эфекту, чым забараніўшы.

Праўда, перш чым ствараць, вулічнаму мастаку неабходна прад’явіць эскіз.
Раней з такімі жа ўмовамі сцены для райтараў вызначылі ў Савецкім раёне. Легальна рэалізаваць сваю творчую задуму прапануюць таксама ў Партызанскім, Першамайскім і Заводскім раёнах.

Пералік легальных сцен, адведзеных для аматараў графіці, можна знайсці на сайтах адміністрацый раёнаў сталіцы і сайце mk.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?