Дзясяткі сірыйскіх авіябомбаў ўжо зараджаныя смяротным газам зарынам і гатовыя для выкарыстання, паведамляе амерыканская тэлекампанія NBC. Цяпер вайскоўцы чакаюць толькі адпаведнага загаду прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Амерыканскія ўлады яшчэ толькі ў аўторак казалі, што засеклі перамяшчэнне хімічных боепрыпасаў са складоў, але не маюць доказаў таго, што працэс зарадкі бомбаў пачаўся, аднак ужо ў сераду стала ясна, што «самыя горшыя асцярогі пацвердзіліся», сцвярджае NBC.

Садам Хусейн масава выкарыстоўваў хімічную зброю ў часе ірана-ірацкай вайны, прычым не толькі супраць іранцаў, але і супраць уласных грамадзян курдскай нацыянальнасці. Тады ў выніку гэтага загінулі дзясяткі тысяч людзей. Сусветная супольнасць у тыя часы не зрэагавала на гэта або лічыла, што хімічную зброю выкарыстоўваюць абодва бакі канфлікту.

Учора Хілары Клінтан назвала магчымае ўжыванне Башарам Асадам або паўстанцамі хімічнай зброі «чырвонай рысай», за якую нельга пераходзіць і пасля якой адбудзецца ўмяшанне сусветнай супольнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?