Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У гэтым годзе запланавана рэалізаваць каля 100 вялікіх і 100 маленькіх елак, паведамілі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук.

У краме Батанічнага сада можна будзе набыць як маленькае навагодняе дрэва даўжынёю да аднаго метра, так і вялікае — 1,5 м. «У 2011 годзе асартымент быў трохі шырэйшы: рэалізоўваліся таксама піхты і хвоі. У гэтым жа сезоне вырашана выставіць на продаж толькі елі. Як паказала практыка, гэтыя дрэвы карыстаюцца вялікім попытам», — сказалі ў ЦБС.

Цана на такое навагодняе дрэва прыемна здзівіць пакупнікоў. Кошт маленькай елкі складзе 152 тыс. рублёў, вялікае дрэва будзе каштаваць — 302 тыс.

Продаж жывых елак у кадках актывізуецца да сярэдзіны снежня. «У пачатку месяца навагоднія дрэвы набываюць у асноўным арганізацыі для падарункаў сваім супрацоўнікам і кліентам. Насельніцтва пачне скупляць елкі бліжэй да Новага года», — растлумачылі ў Батанічным садзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?