У найбліжэйшыя суткі, 6 снежня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор’е, паведамілі ў гідраметэацэнтры.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Днём месцамі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях — снег моцны, магчымы слабы галалёд.

На асобных участках дарог краіны — галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні 3–8 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2–8 градусаў. Днём чакаецца ад нуля да 5 градусаў марозу.

Таксама сіноптыкі папярэджваюць, што

ў пятніцу, 7 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя снегапады.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?