Як паведаміла загадчыца інфармацыйна-асветніцкага сектара Цэнтральнага батанічнага сада Алена Сакурэнка, святкаванне пройдзе 15–16 снежня.

Наведвальнікі трапічнай аранжарэі змогуць пазнаёміцца з трапічнымі традыцыямі навагодніх святкаванняў. Яны сустрэнуцца з не характэрнымі для Еўропы навагоднімі персанажамі — Малпай, Гаспадыняй чароўнай аранжарэі, Спадарыняй Зімой і возьмуць удзел у навагодніх прыгодах. Іх, у прыватнасці, чакаюць бананавая эстафета, палёт на паветраным шары на гару Кіліманджара і сплаў па рацэ Ніл, навагодняя пальма, сонечныя снежкі, афрыканскія карагоды, Казачнае возера, пошукі талісмана ў садзе сукулентаў, паляна вясёлых песень і чароўная кветка.

Акрамя гэтага, для наведвальнікаў аранжарэі будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі.

Супрацоўнікі сада раскажуць аб экспанатах калекцыі кактусаў, раслін Аўстраліі, Японіі, Кітая, Міжземнамор’я, Афрыкі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. У гэты час ў аранжарэі батанічнага сада цвітуць спацыфілумы, антурыумы, японская камелія, бягоніі, эхмея, страліцыя, гузманія.

Для ўдзельнікаў свята таксама будуць арганізаваны майстар-класы па вырабу калядных і навагодніх вянкоў і цацак,

пройдуць выставы-продажы дзіцячых мастацкіх работ і дзіцячых цацак, будзе арганізаваны продаж архідэй і кансультацыі па доглядзе за імі.

На адкрытай пляцоўцы каля аранжарэі можна будзе пакатацца на канях і поні.

Батанічны сад быў закладзены ў Мінску ў 1932 годзе. Гэта найбуйнейшы зялёныя масіў цэнтральнай часткі сталіцы, плошча якога складае каля 100 гектараў. Тут налічваецца да 11 тысяч найменняў раслін, у тым ліку каля 2,4 тысячы відаў і гатункаў трапічных і субтрапічных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?