Сёлетні фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе 6–7 ліпеня пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і стане падрыхтоўкай да
Праграма святкаванняў
6 ліпеня (пятніца)
13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруюць новапрэзбітары)
20.30 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай Царквы)
21.00 — марыйныя Нешпары
23.00 — святы Ружанец
24.00 — працэсія і святая Імша
7 ліпеня (субота)
02.00 — распачынаецца моладзевая праграма ў палатачным гарадку
02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду
04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
06.00 — святая Імша (цэлебруюць айцы бернардынцы)
07.30 — святы Ружанец
09.00 — святая Імша
11.00 — святая Імша (падчас літургіі адбудзецца малітва за асобаў, якія адзначаюць 25- ці 50-гадовы юбілей — святарства, законнага жыцця або сужэнства. Юбіляры атрымаюць спецыяльнае благаслаўленне). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.
***
Як паведамлялася раней, з гэтага года святкаванні ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будуць не 2 ліпеня, а ў першую суботу ліпеня.
Святкаванням (але не ўрачыстасці) быў нададзены рухомы характар з той мэтай, каб як мага больш вернікаў мелі магчымасць прыбыць у санктуарый і ўшанаваць Маці Божую ў цудоўным абразе.Разам з тым адпуст у Будславе можна будзе атрымаць і 2 ліпеня (у дзень урачыстасці). У гэты дзень Імшы адбудуцца ў 12.00 і 19.00.