Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Адразу некалькі расійскіх праваенных тэлеграм-каналаў паведамілі аб масіраваным нападзе па тэрыторыі Харкаўскай вобласці, які пачаўся каля 11-й раніцы. Па даных z-«ваенкараў», расійская армія наносіць удары па населеных пунктах Гаптоўка, Краснае, Пыльная, Стралечча, Валчанск і Барысаўка. Паведамляецца аб інтэнсіўных баях.

Раней карэспандэнт у Белгарадзе расказваў, што ў апошнія дні ў горадзе засяроджана вялікая колькасць вайскоўцаў, піша Sotavision.

Акрамя таго, у белгарадскіх інтэрнатах пачалі разгортваць пункты часовага размяшчэння для бежанцаў. Пра гэта SOTAvision распавяла ананімная крыніца, якая ўдзельнічае ў падрыхтоўцы пунктаў часовага размяшчэння (ПЧР).

«Сяліць будуць у чатырох інтэрнатах каледжаў. У крайнім выпадку — падключаць адзін з гарадскіх універсітэтаў. Рыхтуюць ПЧРы, хутчэй за ўсё, для шабекінцаў», — распавёў суразмоўца, блізкі да Белгарадскай адміністрацыі.

Крыніца таксама звязвае падрыхтоўку ПВРаў з магчымым наступам УС РФ на Харкаўскую вобласць, пра які ў тым ліку пішуць расійскія «ваенкары».

Ён таксама паведаміў SOTAvision назвы каледжаў, у якіх плануецца разгарнуць інтэрнаты, але з меркаванняў бяспекі канал іх не называе.

На гэтым здымку тры адзінкі расійскай тэхнікі, знішчаныя непадалёку ад вёскі Алейнікава.

На гэтым здымку тры адзінкі расійскай тэхнікі, знішчаныя непадалёку ад вёскі Алейнікава.

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
64