Супрацоўнікі крымскага АМАПа заблакавалі будынак рэдакцыі крымскататарскага тэлеканала ATR.

У будынку вядуцца ператрусы, на яго тэрыторыю нікога не пускаюць. Таксамасупрацоўнікі АМОНа нікога не выпускаюць з рэдакцыі, уключаючы супрацоўнікаў тэлеканала. Вяшчанне канала, як адзначаецца, пры гэтым не перарывалася.

У будынку праводзяцца ператрусы ў рамках расследавання крымінальнай справы. Яна знаходзіцца ў вытворчасці Следчага камітэта ў Крыме.

Сілавікоў цікавіла інфармацыя аб масавым праўкраінскім мітынгу крымскіх татараў у цэнтры Сімферопаля, які прайшоў 26 лютага 2014 года.

«Відаць, наша віна ў тым, што мы асвятлялі гэты мітынг», — распавяла прадстаўнік тэлеканала.

Тэлеканал ATR вяшчае на рускай, украінскай, крымскататарскай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?