Гульцы мюнхенскай «Баварыі» разлічваюць узяць у БАТЭ рэванш за паражэнне ў Мінску (1:3, 2 кастрычніка) у матчы другога тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

«Мы хочам заняць у групе першае месца, і, вядома, ёсць жаданне ўзяць рэванш», — заявіў на прэс-канферэнцыі 4 снежня ў Мюнхене бразільскі абаронца «Баварыі» Дантэ.

Капітан «Баварыі» і зборнай Германіі Філіп Лам заявіў, што яго каманда павінна «абавязкова выйграць». «Вядома, боль ад паражэння ў Мінску ўжо не такі, таму што мы ўжо забяспечылі сабе месца ў 1/8 фіналу, але нам трэба першае месца», — сказаў гулец.

«Мы будзем гуляць на сваёй „Альянц-Арэне“ з добрым настроем», — дадаў ён.

Матч «Баварыя» — БАТЭ пройдзе сёння 5 снежня на «Альянц-Арэне», пачатак у 22.45 па мінскім часе.
Незалежна ад выніку сустрэчы, беларускі клуб забяспечыў сабе месца ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Пасля 5-ці тураў: Баварыя, Валенсія — 10, БАТЭ — 6, Ліль — 3.

На Вашую думку, якім будзе лік?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?