Фінальны матч у адзіночным жаночым разрадзе US Open паміж беларускай Вікторыяй Азаранкай і амерыканкай Серэнай Уільямс перанесены з суботы на нядзелю.Паводле раскладу на сайце US Open, пачнецца ён не раней за 23.30 паводле мінскага часу (16:30 у
Нью-Ёрку ).Прычына — у
Нью-Ёрку шторм.Першым фіналістам мужчынскага фіналу стаў Эндзі Марэй (Брытанія), які выйграў у Томаша Бэрдыха (Чэхія) — 5:7, 6:2, 6:1, 7:6.З-за шторму быў спынены другі мужчынскі паўфінал паміж Давідам Ферэрам (Іспанія) і Новакам Джокавічам (Сербія) пры ліку 5:2.
0
0
0
0
0
0