Пасля паразы ў стартавым матчы кваліфікацыі ЧС-2014 ад каманды Грузіі (0:1) шанцаў на выхад з групы ў беларускіх футбалістаў практычна не засталося. Такое меркаванне выказаў пасля гульні ў Тбілісі галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў.

На думку настаўніка,

у яго падапечных не пайшла гульня, быў не іх дзень.
Георгій Кандрацьеў адзначыў, што беларускія футбалісты стваралі небяспечныя моманты ля варот гаспадароў поля, але падвяла рэалізацыя. Акрамя таго, вельмі шмат памылак было дапушчана ў пазіцыйнай гульні. Трэнер таксама адзначыў, што
вялікай праблемай сталі тры вымушаныя замены, калі з-за траўмаў поле былі вымушаныя пакінуць Павел Няхайчык, Максім Жаўнерчык і Ян Цігараў. Пашкоджанні, атрыманыя Няхайчыкам і Жаўнерчыкам, не дазволяць ім згуляць 11 верасня супраць Францыі.
Па Цігараву пакуль не ўсё ясна, магчыма паспее аднавіцца, паведаміў Кандрацьеў.

У іншым матчы адборачнай групы I зборная Францыі ў Хельсінкі з мінімальным лікам абыграла каманду Фінляндыі - 1:0.

У другім туры кваліфікацыі да сусветнага першынства-2014 зборная Беларусі 11 верасня ў Парыжы сустрэнецца з камандай Францыі, а грузіны прымуць у сябе дома іспанцаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?