Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 6 красавіка наведае Славенію з рабочым візітам, паведамляе славенскае агенцтва STA.
Падчас візіту запланавана сустрэча Мартынава з кіраўніком МЗС Славеніі Самуэлем Жбогарам.
Нагадаем, у чэрвені 2009 года Жбогар наведаў з візітам Беларусь. Як старшыня Камітэта міністраў Рады Еўропы (Славенія старшынствавала ў РЕ з мая па лістапад 2009 года) Жбогар узяў удзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску інфармацыйнага цэнтра Рады Еўропы. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы кіраўніка МЗС Славеніі з прэзідэнтам Беларусі, кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў, міністэрствамі замежных спраў, эканомікі, гандлю.
0
0
0
0
0
0