Пракуратура Мядзельскага раёна праводзіць праверку па факце забойства і нанясення цялесных пашкоджанняў жанчынам у вёсцы Лотва.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, прыкладна ў 21.00 4 красавіка п’яны 29‑гадовы непрацуючы жыхар вёскі Ражкі, які знаходзіцца на ўліку ва ўрача‑псіхіятра, разбіўшы шыбу, трапіў у дом 77‑гадовай жанчыны. У гэты час у яе ў гасцях знаходзіліся дзве пенсіянеркі. Малады чалавек збіў іх металічнымі прутамі і драўляным кіем.

Ад атрыманых траўмаў 60‑гадовая госця памерла на месцы, гаспадыня дома сканала а першай гадзіне ночы ў Мядзельскай раённай бальніцы. Трэцяя ахвяра, 75‑гадовая жанчына, знаходзіцца ў лячэбнай установе з закрытай чэрапна‑мазгавой траўмай і пераломам правай рукі.

Матывы злачынства высвятляюцца, крымінальная справа пакуль не распачата.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?