Volkswagen прадставіў эскіз новага седана, які будзе вырабляцца на расійскім заводзе ў Калузе.

Як гаворыцца ў паведамленні Volkswagen, афіцыйная прэм’ера новага аўтамабіля адбудзецца ў чэрвені гэтага году. Стартавая цана новага седана складзе каля 10 тыс.

Новы аўтамабіль спраектаваны з улікам кліматычных і дарожных умоваў Расіі, валодае традыцыйнымі для Volkswagen якасцю і надзейнасцю і пры гэтым, дзякуючы ўмеранай цэнавай палітыцы, разлічаны на самы шырокі попыт. Дызайн‑бюро пад кіраўніцтвам Вальтэра дэ Сільва стварыла аблічча новага седана ў адпаведнасці з абноўленым стылем Volkswagen, у прыватнасці — развіваючы стылістыку новага Golf і Polo — зграбны і дынамічны сілуэт.

Як адзначыў кіраўнік маркі Volkswagen ў Расіі Франк Вітэман, «новы седан пашырыць лінейку седанаў маркі Volkswagen і перакіне масток ад Passat і Jetta у больш кампактны сегмент».

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?