У найбліжэйшыя суткі, 15 лютага, у цэлым па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу на большай частцы тэрыторыі снег, у асобных раёнах Віцебскай вобласці моцны. Днём месцамі — невялікі. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, 3—8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3—9 градусаў, пры праясненнях да 12 градусаў марозу. Днём будзе 1—7 градусаў ніжэй за нуль.
0
0
0
0
0
0