Беларускі паўабаронца «Кальяры» — клуба, які выступае ў Серыі А італьянскага футбольнага чэмпіянату, — Міхаіл Сівакоў працягне кар’еру ў клубе Серыі В «П’ячэнца».

 Сівакоў у форме «Кальяры».

Сівакоў у форме «Кальяры».

Прычына аддавання ў арэнду — высокая канкурэнцыя за тры месцы ў паўабароне «Кальяры», які вядзе барацьбу за высокія месцы ў італьянскім чэмпіянаце, паведамляе football.by.

Так, «Кальяры» зараз займае сёмы радок у Серыі А, маючы на рахунку 31 бал. У «Ювентуса» - 33 балы, але турынцы правялі на гульню болей.

***

«П’ячэнца» — у свой час за клуб гуляў Сяргей Гурэнка —

цяпер займае перадапошняе, 21‑е, месца ў чэмпіянаце Серыі «В».

Клуб пасля 22 гульняў мае 21 пункт (5 перамог, 6 нічыіх, 11 паразаў, баланс мячоў — 16—27). 20‑е месца — у «Мантуі» (22 пункты). «Кратонэ», што займае 19-ты радок, мае 25 пунктаў.

Свой наступны матч «П’ячэнца» правядзе 30 студзеня ў гасцях супраць «Трыесціны». Пачатак у 17:30 паводле мінскага часу.

***

Клуб «П’ячэнца» быў заснаваны ў 1919 г. у аднайменным горадзе вобласці Эмілья-Раманья. Найвышэйшым дасягненнем у Серыі А стала 12‑е месца ў сезонах 1997/1998 і 2001/2002.

У сезоне 2008/2009 у Серыі В клуб фінішаваў 10‑м.

У Серыі А «П'ячэнца» правяла восем сезонаў, дэбютаваўшы ў 1992/93 гг., вылецеўшы ў 2002/03 гг., у Серыі В - 23 сезоны, С - 50 сезонаў, Серыі D - 5 сезонаў.

***

Міхаіл Сівакоў кантракт з «Кальяры» падпісаў год таму, у студзені 2009 года, але 12 месяцаў правёў за клуб толькі адзін афіцыйны матч.

Гэта была гульня супраць «Сампдорыі», што прайшла 8 лістапада 2009 года (2:0). Сівакоў выйшаў на поле на 92-й хвіліне гульні, такім чынам правёўшы на полі адну хвіліну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?