Экспарт тавараў і паслуг знізіўся ў параўнанні з I кварталам 2023-га з $11,652 млрд да $11, 639 млрд.

У той жа час імпарт дадаў з $11,466 млрд да $11, 735 млрд. у выніку сальда аказалася адмоўным — $96,1 млн. За такі ж перыяд мінулага года яно было станоўчым — $186 млн.

У цэлым знешнегандлёвы абарот вырас на 1,1% да студзеня — сакавіка 2023-га. Па таварах ён дадаў 1,17% — з $19,633 млрд да $19,976 млрд., а па паслугах знізіўся на 2,5% — з $3,484 млрд да $3,398 млрд.

Пры гэтым па таварах сальда склалася адмоўнае ў памеры $798,3 млн, а па паслугах яно станоўчае — $702,2 млн.

Па выніках студзеня-лютага Нацбанк паведамляў аб станоўчым сальда ў памеры $23,1 млн.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0