Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

«Мы адзначаем Дзень Перамогі ва ўмовах спецыяльнай вайсковай аперацыі. Усе яе ўдзельнікі, тыя, хто на перадавой — гэта нашы героі. Мы схіляемся перад вашай стойкасцю і самаадданасцю. З вамі — уся Расія. У вас вераць, хвалююцца за вас і нашы ветэраны. І духоўнае дачыненне вашым лёсам і подзвігам непарушна звязваюць пакаленні герояў Айчыны»», — заявіў Пуцін.

Гэта трэці парад 9 Мая пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Акрамя Уладзіміра Пуціна на ім прысутнічаюць кіраўнікі пяці краін СНД: Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Туркменістана.

У мінулым годзе былі яшчэ прэм'ер Арменіі і прэзідэнт Узбекістана. Акрамя таго, на гэты раз запрасілі лідараў Кубы, Лаоса і Гвінеі-Бісау, піша Бі-бі-сі.

У парадзе бяруць удзел больш за 9 тысяч чалавек і 70 адзінак тэхнікі. Год таму паведамлялася аб 10 тысячах вайскоўцаў і 125 баявых машынах.

У парадзе зноў бяруць удзельнікі «спецыяльнай ваеннай аперацыі» — так улады Расіі называюць вайну ва Украіне.

У Маскве раніцай ішоў густы снег. Уначы тэмпература апускалася да мінус 1,4 градуса.

Чытайце таксама:

У Крамлі Пашынян узбег на лесвіцу, а Лукашэнка паехаў ліфтам

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі ў калідоры перад пачаткам саміту ЕАЭС

Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13