Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў Маскву 12 красавіка 2024 года. Фота: Contributor Getty Images

Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў Маскву 12 красавіка 2024 года. Фота: Contributor Getty Images

«Паведамляецца, што беларускі дыктатар будуе раскошны дом для адпачынку ў Сочы для выхаду на пенсію. У мяне іншая ідэя: у Гаазе ёсць мэбляваныя пакоі, прыдатныя для тых, у каго ёсць судзімасць за злачынствы і парушэнні правоў чалавека. Нарэшце справядлівасць — гэта той пенсійны план, якога ён сапраўды заслугоўвае», — напісала ў твітары Ціханоўская і дадала фота гаагскага пакоя.

Скрын допісу Ціханоўскай у твітары

Скрын допісу Ціханоўскай у твітары

Участак у Краснай Паляне ў Сочы, дзе будуецца катэдж, раней належаў беларускай дзяржаве. Але пасля быў перапрададзены па істотна заніжанай цане і цяпер ва ўласнасці фірмаў, звязаных з Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Гіганцкі ўчастак у Сочы, які належаў Рэспубліцы Беларусь, прадалі за бясцэнак фірмам, звязаным асабіста з Лукашэнкам — Белпол

Ціханоўская прадставіла тры магчымыя сцэнары перамен у Беларусі

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком НАТА

Клас
56
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6