Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Sputnik Kremlin Pool via AP

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Sputnik Kremlin Pool via AP

Запланаваныя вучэнні Расіі для павышэння гатоўнасці нестратэгічных ядзерных сіл звязаныя з заявамі афіцыйных асоб з Захаду па тэме адпраўкі ўзброеных кантынгентаў ва Украіну. Пра гэта паведаміў журналістам прадстаўнік прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра словы французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона, брытанскіх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў сената ЗША.

«Яны казалі пра гатоўнасць і нават намер адправіць узброеныя кантынгенты ва Украіну, гэта значыць фактычна выставіць жаўнераў NATO перад расійскімі вайскоўцамі. Гэта зусім новы віток эскалацыі напружанасці. Ён беспрэцэдэнтны, ён патрабуе асаблівай увагі і асаблівых захадаў», — дадаў Пяскоў.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін раней казаў, што заходнія ўзброеныя сілы ў вачах Масквы будуць інтэрвентамі.

«Мы так да гэтага і ставіцца будзем, нават калі яны з'явяцца на тэрыторыі Украіны. Яны гэта разумеюць», — лічыць ён.

Аб правядзенні ў найбліжэйшы час вучэнняў расійскай арміі «па практычнай адпрацоўцы пытанняў падрыхтоўкі і прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі», абвясціла гэтай раніцай Мінабароны Расіі.

У манеўрах возьмуць удзел ракетныя злучэнні Паўднёвай вайсковай акругі з прыцягненнем авіяцыі і ваенна-марскога флоту.

Чытайце таксама:

Мінабароны РФ анансавала вучэнні, падчас якіх будзе адпрацавана прымяненне тактычнай ядзернай зброі

Сі: КНР мае намер працаваць з Францыяй для «вырашэння ўкраінскага крызісу»

Макрон зноў загаварыў пра адпраўку войскаў ва Украіну

Макрон: Еўропе пагражае гібель, ёй трэба будзе прыняць важныя рашэнні

Ці ўвядзе НАТА ва Украіну свае войскі? Меркаванні заходніх экспертаў

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6