Сваімі здагадкамі наконт размяшчэння Берасцейскай друкарні ён падзяліўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Першая беларуская друкарня была заснавана ў Берасці ў 1553 годзе пад заступніцтвам дзяржаўнага дзеяча, кальвініста Мікалая Радзівіла Чорнага. Яна дала магутны штуршок да развіцця кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім, следам за ёй узнік яшчэ шэраг друкарняў, якія працавалі на распаўсюд культуры Рэнесансу і ідэй Рэфармацыі.

Берасцейская Біблія багата ўпрыгожаная гравюрамі і іншым кніжным дэкорам. Фота: «Літфонд»

Берасцейская Біблія багата ўпрыгожаная гравюрамі і іншым кніжным дэкорам. Фота: «Літфонд»

Берасцейская друкарня забяспечвала высокі паліграфічны ўзровень. Яна выпусціла больш за сорак выданняў на польскай і лацінскай мовах розных тэматык і зместу, у афармленні якіх шырока выкарыстоўвалася рэнесансавая графіка.

Найбольш выдатным творам, створаным у гэтай друкарні, лічыцца Берасцейская Біблія 1563 года, якая змяшчае поўны тэкст Святога пісання на польскай мове.

План старога Брэста, накладзены на спадарожнікавы здымак Брэсцкай крэпасці. У кружочку — меркаваны палац Чартарыйскіх. Фота: фэйсбук Міколы Волкава.

План старога Брэста, накладзены на спадарожнікавы здымак Брэсцкай крэпасці. У кружочку — меркаваны палац Чартарыйскіх. Фота: фэйсбук Міколы Волкава.

Мікола Волкаў звярнуў увагу на мураваны будынак, вядомы як палац Чартарыйскіх, які размяшчаўся на заходнім баку рынка старога Берасця.

Першапачаткова на гэтым месцы ў сярэдзіне XVI стагоддзя быў двор пушкара Марка Зубрыцкага.

Пасля смерці бяздзетнага Марка Зубрыцкага яго пляц адышоў манарху, двор ператварыўся ў сядзібу гарадскога кіраўніцтва. Распараджаўся ім берасцейскі стараста Мікалай Радзівіл Чорны.

Верагодна, што менавіта тут Радзівіл і размясціў у 1550-я гады сваю друкарню, дзе пабачыла свет знакамітая Берасцейская Біблія. 

Берасце на малюнку шведскага інжынера Эрыка Дальберга 1657 года.

Берасце на малюнку шведскага інжынера Эрыка Дальберга 1657 года.

Мікалай Радзівіл Чорны памёр у 1565 годзе. Ягоная друкарня спыніла сваю працу ў 1570-я гады, пасля чаго пляц мог адысці да іншага берасцейскага старосты — Астафея Валовіча. У канцы стагоддзя ён пабудаваў тут камяніцу. Верагодна, што яе можна нават пабачыць на малюнку горада, выкананым шведскім інжынерам Эрыкам Дальбергам у 1657 годзе.

Пазней гэтую камяніцу пад свой палац перабудавалі князі роду Чартарыйскіх, трое прадстаўнікоў якога ў XVIII стагоддзі былі берасцейскімі войтамі. Гэты палац добра бачны на расійскіх планах горада.

У часы існавання расійскай крэпасці XIX-XX стст. на гэтым месцы нічога не будавалася, таму ў зямлі могуць быць падмуркі і нейкія цікавыя сляды ад палаца Чартарыйскіх, камяніцы Валовічаў і, магчыма, друкарні Радзівіла.

Радзівілаўская Біблія, выстаўленая на расійскім аўкцыёне. Фота: «Літфонд»

Радзівілаўская Біблія, выстаўленая на расійскім аўкцыёне. Фота: «Літфонд»

Сёння ў кнігасховішчах Расіі і Літвы захоўваецца каля 20 асобнікаў Берасцейскай Бібліі, у той час як у Беларусі, дзе яна была створана, маецца ўсяго тры асобнікі. Яшчэ адзін асобнік спрабавалі летась прадаць на расійскім аўкцыёне — імаверна, былы беларускі міністр.

Чытайце таксама:

Які беларускі горад першым займеў генплан? 

Берасцейскую Біблію і іншыя беларускія каштоўнасці распрадае былы міністр?

Рэлікварый Святога Феліцыяна застаецца ў Беларусі. Але з рэдкім экзэмплярам Берасцейскай Бібліі яснасці няма

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?