Эканаміст Зміцер Крук тлумачыць у эфіры DW, што калі мы параўноўваем сябе з учорашнім днём, то сітуацыя можа сапраўды выглядаць някепска. Але больш карэктна параўноўваць пакупніцкую здольнасць тых жа пенсій з іншымі краінамі. Бо сучасны свет развіваецца — 200 гадоў таму пенсій не было наогул, і можна сказаць, што класна мы жывем, значна лепш, чым 200 гадоў таму, гаворыць эканаміст. 

Паводле Крука, у гэтым плане вядучая тэндэнцыя, што Беларусь становіцца бяднейшай у адносінах да іншых краін. 

«Лічбы, якія я часта прыводжу: у 2012 годзе, на піку даходаў, сярэдні даход беларуса складаў дзесьці 75% ад даходу сярэдняга паляка ці літоўца. Сёння гэтыя лічбы — каля 52-53% — гэта сярэднія.

Што тычыцца пенсіянераў, то суадносіны сярэдняй пенсіі да сярэдняй зарплаты ў нас вагаецца дзесьці каля 40%. З 21-га года, хай нерадыкальны, але рух уніз. Гэта значыць, што мы і як краіна не развіваемся, і пакупніцкая здольнасць нашых пенсіянераў па мерках сучаснага свету вельмі-вельмі нізкая. Але можа гэта крыху лепш, чым было ўчора», — кажа эканаміст.

Чытайце таксама:

Беларускі мільянер Юрый Мельнічак прагназуе крызіс у ІТ і дэглабалізацыю сусветнай эканомікі

Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?

Інфляцыя ў Літве — 0,4%, у Польшчы — 2,7%. У Беларусі пакуль 5,6%

label.reaction.like
11
label.reaction.facepalm
4
label.reaction.smile
5
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
10
label.reaction.anger
11