Фота: Getty Images

Фота: Getty Images

Паводле ацэнак і падлікаў Амерыканскага інстытута прадпрымальніцтва (AEI) і разведкі ЗША, Кітай уводзіць свет у зман і заніжае свой вайсковы бюджэт больш чым у тры разы.

У рэальнасці ён можа не саступаць амерыканскаму і складаць як мінімум 711 мільярдаў даляраў (710,6).

Гэтая лічба адносіцца да бюджэту Кітая за 2022 год (кітайскія ўлады называлі тады зусім іншую лічбу — 229 мільярдаў), што можа сведчыць пра яшчэ большыя выдаткі на абарону ў 2023-24 гадах, адзначае AEI.

Для параўнання, афіцыйны абаронны бюджэт ЗША ў 2022 годзе складаў 742 мільярды даляраў. Улічваючы новыя падлікі AEI і амерыканскай разведкі, ЗША і Кітай ідуць амаль нага ў нагу ў плане вайсковага патэнцыялу і далёка ззаду пакідаюць за сабой усе астатнія краіны (асабліва Расію, якая таксама лічыць сябе вайсковай звышдзяржавай).

Інфаграфіка Амерыканскага інстытута прадпрымальніцтва (AEI), на якой адлюстраваныя рэальныя вайсковыя бюджэты многіх краін за 2022 год. ЗША і Кітай ідуць амаль нага ў нагу

Інфаграфіка Амерыканскага інстытута прадпрымальніцтва (AEI), на якой адлюстраваныя рэальныя вайсковыя бюджэты многіх краін за 2022 год. ЗША і Кітай ідуць амаль нага ў нагу

Што ўваходзіць у 710,6 мільярдаў кітайскіх абаронных выдаткаў? Эксперты AEI заяўляюць, што вайсковы бюджэт краіны размеркаваны наступным чынам.

  • $293 млрд — асабовы склад арміі Кітая.
  • $120 млрд — навучанне і абслугоўванне кітайскіх салдат.
  • $135,2 млрд — матэрыяльнае абсталяванне Узброеных сіл.
  • $116,2 млрд — касмічная праграма, ратацыя і дэмабілізацыя, берагавая ахова, вайсковая паліцыя, імпарт узбраенняў і будаўніцтва штучных выспаў.
  • 45,8 млрд — навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы.

Даследчыкі AEI таксама звяртаюць увагу на той факт, што ЗША вымушаныя накіроўваць значную частку абароннага бюджэту для абслугоўвання сваёй глабальнай сеткі вайсковых баз і падтрымкі саюзнікаў, а Кітай у сваю чаргу канцэнтруе свой велізарны бюджэт толькі на рэгіянальным дамінаванні.

Гэта можа стаць для ЗША сур'ёзным выклікам у выпадку кітайскага ўварвання на Тайвань і іншых патэнцыйных канфліктаў у Азіі.

Чытайце таксама:

Столтэнберг: Нельга дапусціць залежнасці ад Кітая, як гэта раней было з Расіяй

ЗША ці Кітай — хто выйдзе пераможцам у вайне тэхналогій? Беларускі эканаміст не сумняецца ў адказе 

Расія мае план вайны з Кітаем — FT

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
11
Сумна
3
Абуральна
33