Вучаніца 6-га класа прынесла нож з дому і спачатку схавала яго пад партай. Удар быў нанесены ў спіну нажом даўжынёй каля 20 см — у вобласць сэрца, піша Bild.

Цяжкапараненую дзяўчынку змаглі выратаваць: пасля экстранай аперацыі яе стан стабільны, магчыма, праз 10 дзён яна ўжо зможа пакінуць бальніцу.

У паліцыі заявілі, што ў нападніцы быў знойдзены спіс з імёнамі яе аднакласнікаў, у якім чырвоным колерам былі адзначаны тыя, каго яна, верагодна, таксама хацела забіць. Па звестках СМІ, у спісе таксама значыліся брат ахвяры і дзве стрыечныя сястры.

У школе паведамілі, што яна была стараннай, ціхай вучаніцай і ніколі не адрознівалася агрэсіўнымі паводзінамі. Паліцыя пакуль не каментуе магчымыя матывы ўчынку дзяўчынкі.

Яна знаходзіцца ў цэнтры часовага ўтрымання непаўналетніх: у паліцыі лічаць, што, зыходзячы са знойдзенага спісу, нельга выключыць, што яна ўчыніць новыя злачынствы.

Чытайце таксама:

У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы

У Мінску байцоўскія сабакі напалі на хлопца з інваліднасцю, людзі ледзь уратавалі 

У Лондане мужчына з самурайскім мячом напаў на мінакоў

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1