Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Менчукам прапануюць абмеркаваць архітэктурна-планіровачную канцэпцыю парку Народнага адзінства ў межах праспекта Пераможцаў — вул. Арлоўская — рака Свіслач, піша БелТА.

Заказчыкам па праекце выступае «Мінскзеленбуд», распрацоўшчык — «Мінскпраект». Тэрыторыя, дзе размесціцца парк, — каля 16,2 га, з'яўляецца складовай часткай водна-зялёнага дыяметра горада. Гэта існуючы парк «Дрымлэнд». Раней на пр. Пераможцаў быў створаны парк Перамогі. Парк Народнага адзінства — працяг зялёнага будаўніцтва ўздоўж праспекта.

Грамадскае абмеркаванне працягнецца па 19 сакавіка.

Матэрыялы будуць прадстаўлены ў фае 1-га паверха будынка адміністрацыі, а таксама на сайце адміністрацыі.

Чытайце таксама:

У Мінску ўжо ёсць пацярпелыя ад кляшчоў

Вагонаважатая ў Мінску прысабечыла грошы пасажыркі: закрыўшы адзежай відэакамеру

У Бешанковічах паставяць памятны знак у гонар Льва Сапегі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0