Кацярына Дунцова. Фота: «Агенцтва»

Кацярына Дунцова. Фота: «Агенцтва»

Жыхарку горада Ржэва Цвярской вобласці Кацярыну Дунцову выклікалі ў пракуратуру праз пяць дзён пасля яе заявы аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на выбары прэзідэнта Расіі 2024 года, каб даведацца аб яе стаўленні да вайны ва Украіне. Пра гэта «Агенцтву» расказала сама Дунцова.

Як расказала Дунцова, 20 лістапада ёй патэлефанавалі з пракуратуры і запрасілі абмеркаваць яе публікацыю аб вылучэнні. Пасля паходу да паліцэйскіх палітык паведаміла «Агенцтву», што ў яе пыталіся аб вылучэнні і яе стаўленні да баявых дзеянняў ва Украіне. Пасля размовы яна падпісала тлумачэнне, у якім пацвердзіла, што старонка «УКантакце» належыць ёй і дала агульныя тлумачэнні, дадала Дунцова.

Дунцова 16 лістапада заявіла аб сваім вылучэнні, выступіўшы за спыненне баявых дзеянняў, правядзенне дэмакратычных рэформаў і вызваленне палітвязняў.

Яе вылучэнне падтрымаў праект «Наш штаб», створаны групай супрацоўнікаў праекта «Каўчэг» у кастрычніку для падтрымкі антываенных кандыдатаў у прэзідэнты. Пасля допісы рэкламнага характару аб вылучэнні Дунцовай выйшлі ў дзясятках тэлеграм-каналах, у тым ліку ў Ateo, Ateo Breaking і «Можем объяснить».

Дунцовай 40 гадоў і ў яе трое дзяцей. Паводле яе біяграфіі УКантакце, яна з 2003 года працуе ў СМІ Ржэва, з 2006 па 2022 гады была галоўным рэдактарам мясцовай тэлестудыі «РіТ». У 2019 годзе абіралася дэпутатам гарадской думы, дзе прапрацавала да 2022-га.

З 2016 года яна актыўна падтрымлівала галоўнага адзінароса горада Рамана Крылова: галасавала за яго на праймерыз партыі падчас вылучэння ў абласное заксабранне, як дэпутат падтрымала яго прызначэнне кіраўніком горада. Акрамя таго, яна рэпосціла заклік Крылова галасаваць на выбарах прэзідэнта ў 2018 годзе і заклікала людзей у 2020 годзе прагаласаваць па папраўках у Канстытуцыю, якія абнулілі прэзідэнцкія тэрміны (сама прагаласавала супраць).

Сваю падтрымку адзінароса Крылова Дунцова патлумачыла «Агенцтву» тым, што на мясцовым узроўні для яе важнейшае тое, якімі сувязямі, кампетэнцыямі і якасцямі валодае чалавек, а не тое, да якой палітычнай сілы адносіцца.

Яна таксама адзначыла, што ў палітыцы неабходна ўзаемадзейнічаць з рознымі партыямі, інакш не вырашыць нейкія важныя для грамадзян пытанні. Гаворачы аб галасаванні па папраўках у Канстытуцыю, Дунцова паведаміла, што лічыць неабходным удзельнічаць ва ўсіх выбарах і рэферэндумах.

Праект «Наш штаб» быў створаны ў кастрычніку групай супрацоўнікаў «Каўчэга». Праект гатовы падтрымаць любых кандыдатаў з антываеннай пазіцыяй, якія выступаюць за дэмакратычныя рэформы, неадкладнае спыненне вайны і вызваленне палітвязняў. Кандыдатам абяцаная дапамога ў зборы подпісаў, арганізацыі кампаніі і агітацыі.

Паводле сайта праекту, у яго каманду акрамя заснавальніцы «Каўчэга» Анастасіі Бураковай, увайшлі каардынатары «Каўчэга» Аляксандр Менюкоў, Дарына Маяцкая і Андрэй Давыдаў — усе трое ў мінулым гэтак жа, як і Буракова, удзельнічалі ў праектах Хадаркоўскага.

Каардынатар «Нашага штаба» настойвае на тым, што праект ні арганізацыйна, ні фінансава не звязаны з «Каўчэгам», Антываенным камітэтам Расіі ці асабіста з Хадаркоўскім.

Паводле яе слоў, пакуль у праекта няма грошай, ён працуе толькі дзякуючы валанцёрам, аднак зараз ідзе пошук прыватных донараў. Рэкламныя допісы, якія з'явіліся ў буйных тэлеграм-каналах, яна назвала бясплатнымі і растлумачыла працай добраахвотнікаў, якія маюць неабходныя сувязі.

Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Расіі ў сакавіку 2024 года.

Чытайце таксама:

«Правільныя выканаўцы з правільным пасылам». Перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі ў рэгіёнах пройдуць канцэрты праўладных зорак

Пуцін сустрэўся з Яўлінскім. У партыі сцвярджаюць, што прэзідэнцкія выбары яны не абмяркоўвалі

Яўген Ройзман таксама адмовіўся вылучацца на прэзідэнцкія выбары ў Расіі як адзіны кандыдат апазіцыі

«Гэта дзіўныя ідэі». Нобелеўскі лаўрэат Муратаў адмовіўся ісці на прэзідэнцкія выбары ў Расіі

Муратаў і Ройзман — так; Венедыктаў, Зюганаў, Сабчак, Яўлінскі — не. Навальны адказаў на пытанне пра адзінага кандыдата ад апазіцыі

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3