З-за анамальнага снегападу нават падземны грамадскі транспарт у Мінску працаваў збойна. Што ўжо казаць пра аўтобусы ды тралейбусы. У выніку на прыпынках утвараліся цэлыя натоўпы тых, хто спадзяваўся хоць чымсьці даехаць дадому з працы. На фота — аўтобусны прыпынак ля станцыі метро «Пятроўшчына». Людзей было столькі, што яны нават выходзілі на праезную частку. Пра падобную карціну НН паведамляюць чытачы і з іншых канцоў горада.
Аксана Рудовіч
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ