Папярэдняе пасяджэнне ВДС адбылося 25 лістапада 2011 года ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі.

Папярэдняе пасяджэнне ВДС адбылося 25 лістапада 2011 года ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі.

Сёння ў Санкт-Пецярбургу пройдзе чарговае пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Расію напярэдадні вечарам.

У парадку дня пасяджэння — дзесяць пытанняў. Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта РФ, на зацвярджэнне ВДС выносіцца бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2013 год у памеры 4,87 млрд. расійскіх рублёў, з якіх узнос Расіі складае 65%, Беларусі — 35%.

Будуць падведзены вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2011–2012 гадах і ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2012–2013 гады.

Па выніках ВДС плануецца падпісаць міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве на тэрыторыі Антарктыкі.

Дакумент прадугледжвае рэалізацыю сумесных навукова-даследчых праграм, распрацоўку сістэмы мер па ахове навакольнага асяроддзя, абмен спецыялістамі.

Перад пасяджэннем ВДС адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Кіраўнікі дзяржаў маюць намер абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў фармаце Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама перспектывы стварэння да 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза. У ліку традыцыйна значных тэм — гандлёвае, інвестыцыйнае, энергетычнае супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба прэзідэнта РФ.
Інфармаваныя крыніцы паказваюць, што на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу беларускі бок мае намер прасіць у Расіі крэдыт у 2 млрд. даляраў на мадэрнізацыю эканомікі.
Нібыта ўжо ёсць падрыхтаваны Менскам праект адпаведнага пагаднення.
Папярэдняе пасяджэнне ВДС адбылося 25 лістапада 2011 года ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі.
Тады прэзідэнтам Расіі быў Дзмітрый Мядзведзеў, а Уладзімір Пуцін узначальваў урад.

Такім чынам, цяперашняя сустрэча лідэраў у рамках ВДС будзе першай пасля абрання Пуціна прэзідэнтам РФ 4 сакавіка 2012 года. Аднак Лукашэнка і Пуцін неаднаразова сустракаліся ў мінулым годзе на самітах СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза. Акрамя таго, Пуцін наведаў Мінск 31 мая — 1 чэрвеня, а 15 верасня прэзідэнты Беларусі і Расіі сустракаліся ў Сочы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?