Беларускія гераіні
Разам з Samsung Galaxy S9|S9+ мы пачынаем новы праект, дзе распавядаем пра 12 гераінь, беларусак, якія рабілі і робяць сёння нашу краіну лепшай. Гэта жанчыны, якія ўвайшлі ў беларускую гісторыю: бунтаркі, спартоўкі, мастачкі, паэткі. Сведкі даўно мінулых дзён і нашы сучасніцы.
У кожнай з іх — свой няпросты шлях і лёс. Перад кожнай паўставала безліч выклікаў, якія яны адважна прымалі і даказвалі, што сапраўды чагосьці вартыя.
Гэтыя імёны ўвасабляюць смеласць, шчырасць, адданасць. Гэтымі гераінямі варта ганарыцца і натхняцца.