Фота: Ars Electronica/flickr.com

Фота: Ars Electronica/flickr.com

1. Паролі

Іх трэба ствараць, запамінаць і ўводзіць — і гэта нязручна. Карпарацыі Microsoft, Apple і Google аб'ядналіся, каб ліквідаваць гэта архаічнае і непрактычнае рашэнне, якое неэфектыўна абараняе ад узлому акаўнтаў.

2. Аднаразовая пластыкавая ўпакоўка

Гэта сапраўднае бедства цяперашняга часу. Яна складае да 70 адстокаў усіх адкідаў у моры, забівае экалогію і становіцца прычынай пажараў.

Але ў ЕС з ліпеня перастануць прадавацца аднаразовыя пластыкавыя пакункі, трубкі для напояў і гігіенічныя палачкі. А сярэдні паляк цяпер ужывае ўсяго дзесяць, а не 300, як раней, пакетаў у год.

3. Касіры і касы

У 2018 годзе дэбютавала першая сетка прадуктовых крам Amazon без касіраў. Замест таго, каб чакаць у чарзе, пасля ўваходу кліенты могуць засканаваць на смартфонах прадукты, а пасля проста выйсці з крамы.

Калі астатняя частка рознічнай індустрыі пойдзе ў гэтым кірунку, то да 2035 года ўсе касы могуць цалкам знікнуць.

4. Металічныя ключы

Усё больш папулярнымі становяцца электронныя кліючы, а тэхналогія разумнага дома ўвогуле робіць іх залішнімі. Наступнае пакаленне аўтамабіляў і дамоў будзе выкарыстоўваць рашэнні без ключа, такія як лічбавыя клавіятуры, сканеры адбіткаў пальцаў і нават распазнаванне асоб.

Ужо сёння даступныя бесправадныя смарт-замкі, падлучаныя да смартфонаў, якія дазваляюць надзейна ахоўваць уласнасць. З іх дапамогай вы можаце адчыніць і зачыніць дзверы з дапамогай смартфона — з любой кропкі свету. Падобныя рашэнні створаныя ці ствараюцца і для аўтамабіляў.

5. Вадзіцелі, аўтамабілі ўнутранага згарання і коркі на дарогах

Усё хутчэй набліжаецца канец эпохі аўтамабіляў унутранага згарання. Еўракамісія хацела б забараніць рэгістрацыю новых аўтамабіляў унутранага згарання ўжо ў 2035 году. Citroen, Fiat, Ford, Peugeot, Renault і Volvo з 2030 года не будуць прапаноўваць іх і гібрыдныя версіі ў Еўропе.

Нарвегія хацела б ўвесці такую забарону ўжо ў 2025 годзе. Там яшчэ ў 2011 годзе былі створаныя выключна добрыя ўмовы для электрамабіляў і продажы новых электрамабіляў у 2021 годзе дасягнулі 64 адсоткаў.

Таксама відаць набліжэнне эпохі аўтамабіляў без кіроўцаў. Цалкам аўтаномныя аўтамабілі могуць з'явіцца на дарогах у канцы гэтага дзесяцігоддзя, але для іх поўнага запуску ў продаж спатрэбіцца праца не толькі над самімі транспартнымі сродкамі, але і над новымі правіламі.

Мяркуецца, што гэта паўплывае на коркі, частата і сур'ёзнасць якіх могуць значна зменшыць аўтамабілі без кіроўцы, якія рухаюцца бесперапынна і з пастаяннай хуткасцю. Таксама людзі з'яўляюцца асноўнай прычынай дарожна-транспартных здарэнняў, а аўтаномныя транспартныя сродкі ў будучыні могуць цалкам ліквідаваць смяротныя ДТЗ.

6. Кабельнае тэлебачанне

Ужо сёння больш за 60 адсоткаў амерыканцаў падпісваюцца на сервіс замест тэлебачання. Аплата за цэлы тэлевізійны план цяпер не мае вялікага сэнсу. Кліенты выбіраюць лепшыя і больш танныя тэхналогіі з больш цікавым кантэнтам.

7. Ледавікі

Тры гады таму Ісландыя развіталася з Ок'екулам, першым ледніком, страчаным у выніку глабальнага кліматычнага крызісу. А Грэнландыя аднойчы страціла 12,5 мільярдаў тон лёду за адзін дзень.

Даследаванні навукоўцаў з Патсдамскага інстытута кліматычных даследаванняў паказалі, што каб востраў Грэнландыя стала цалкам вольнай ад лёду, дастаткова павышэння тэмпературы на на 1.6 градусы. Згодна з мадэлямі навукоўцаў, гэта адбудзецца да 2050 года. І да 2040 года арктычнае лета можа быць практычна без лёду.

8. Пластыкавыя карткі

Мы ўжо бачым, што крэдытныя і дэбетавыя карты становяцца ўсё менш папулярнымі, таму яны, безумоўна, заменяць іншыя варыянты лічбавых плацяжоў, якія не толькі хутчэй і зручней, чым фізічныя плацяжы, але і бяспечней. Лічбавыя плацяжы маюць убудаваную аўтэнтыфікацыю, маніторынг і шыфраванне даных.

Смарт-аксесуары для бескантактавых плацяжоў выкарыстоўваюць тую ж тэхналогію, што і смартфон. З такой колькасцю розных лічбавых спосабаў аплаты, якія ў цяперашні час распрацоўваюцца і тэсціруюцца, невядома, які з іх зойме першае месца ў будучыні. Але гэта дакладна адбудзецца.

9. Прыватнасць

Розныя праграмы аналізуюць наша паводзіны — ад падліку калорый да часу перад экранам і часта ведаюць пра нас больш, чым мы самі пра сябе. Напрыклад, у вялікіх гарадах камеры кантралююць кожны кут вуліцы, а ў разумных дамах назіраюць відэа-і галасавыя памочнікі. Біяметрыя таксама расце, у тым ліку распазнаванне асобаў.

«The Wall Street Journal» паведамляе, што прыватнасць знікне, бо тэхналогіі будуць моцна развівацца ў бліжэйшыя гады, асабліва тыя, якія кіруюцца штучным інтэлектам, а глабальныя сеткі будуць адсочваць асабістыя і прафесійныя аспекты нашага жыцця. У дакладзе таксама адзначаецца, што штучны інтэлект «прынясе карысць амаль ва ўсіх аспектах», уключаючы ахову здароўя, транспарт, адукацыю і бяспеку.

10. Кабелі для зарадкі

Дзякуючы бесправадному Інтэрнэту і Bluetooth мы можам падключыць усе прылады без выкарыстання нязручных кабеляў. Але яны ўсё яшчэ неабходныя для іх зарадкі.

Тэхналогія бесправадной зарадкі пастаянна ўдасканальваецца і становіцца ўсё больш распаўсюджанай ва ўсім свеце. Чакаецца, што ў наступным дзесяцігоддзі зарадныя кабелі сыйдуць у нябыт.

Клас
56
Панылы сорам
16
Ха-ха
2
Ого
12
Сумна
5
Абуральна
7