У праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на канале АНТ узяў удзел старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдька.

Вядучы праграмы Марат Маркаў спытаў у Давыдзькі, чаму ў Беларусі тэлебачанне, у адрозненне ад Расіі, Украіны, Казахстана і краін Балтыі, так і не наладзіла масавую вытворчасць серыялаў на роднай мове.

Давыдзька адказаў, што ў Беларусі маленькі рынак, таму зарабіць грошай на кінематографе ў нашай краіне немагчыма, і без дзяржаўных датацый тэлеканалам не абысціся.

Як прыклад Давыдзька прывёў Таджыкістан і Узбекістан, дзе дзяржава дае вялікія грошы на серыялы дзяржаўным каналам. Серыялы сталі такімі паспяховымі, што іх паказвалі ў іншых краінах, і менавіта серыялы прапагандавалі культуру і гісторыю краін.

«Не ЦРУ разваліла Савецкі Саюз, а Галівуд. Зачараванне іншым светам. Мара пра нешта светлае»,

— падкрэсліў Давыдзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0