Знайсці
27.01.2023 / 21:095РусŁacБел

У 2022 годзе ў Мінску набылі рэкордную колькасць кватэр

Нягледзячы на крызісныя эканамічныя і палітычныя з'явы, на рынку сталічных кватэр у 2022 годзе назіраўся ажыятаж. Колькасць здзелак з кватэрамі за ўвесь мінулы год стала максімальнай за ўсю гісторыю назіранняў. Прычым была прададзеная нечуваная колькасць таннага жылля цаной да 50 тыс. даляраў, піша Realt.by.

«На фоне агульнай нестабільнасці найбольш зразумелым спосабам захавання зберажэнняў для шырокіх мас насельніцтва з'яўляецца купля нерухомасці», — тлумачаць феномен аналітыкі Realt.

Характэрна, што пакупнікі сталі больш цікавіцца двух- і трохпакаёвымі кватэрамі. А доля «аднапакаёвак» у здзелках знізілася.

Разам з тым апошнія тры гады ўсё больш пакупнікоў знаходзяць сабе «бюджэтныя» кватэры да 50 тысяч даляраў. У 2022 годзе іх доля дасягнула 35% ад усіх заключаных здзелак, што з'яўляецца самым высокім значэннем за апошнія 5 гадоў.

У той жа час доля здзелак ад 100 тысяч даляраў зніжаецца ўжо трэці год запар: за 12 месяцаў яна склала толькі 7%.

Найбольш папулярнымі ў пакупнікоў (амаль чвэрць усіх здзелак) былі кватэры, якія размяшчаюцца ў Фрунзенскім раёне.

Сярэдняя цана рэальных здзелак паднялася за 12 месяцаў на 2,5%, цэны прапановы выраслі за год на 1,6%.

На фоне крызісных падзей на пачатку 2022 года назіралася рэзкае зніжэнне сярэдніх цэн набытых кватэр у Мінску па ўсіх сегментах. Аднак за кошт павелічэння попыту цэны здзелак на другасным рынку паказалі рост і вярнуліся да ўзроўню, устаноўленага ў першы месяц года.

Аднапакаёвыя кватэры падаражэлі на 5,6%, а трохпакаёвыя, наадварот, патаннелі на 1,2%.

Самая дарагая кватэра, набытая на другасным рынку ў 2022 годзе, абышлася пакупніку ў 731 тысячу даляраў. Яна была чатырохпакаёвай агульнай плошчай 297 квадратных метраў, размяшчалася на вуліцы Кісялёва.

Чытайце таксама:

На плошчы Перамогі ў Мінску прадаецца кватэра тэледзівы Элеаноры Язерскай. Колькі каштуе?

Да 28 «квадратаў». Якія мікракватэры прадаюць у Мінску

Стала вядома, якія дамы з'явяцца на месцы так і не дабудаванага ГЦ «Гулівер»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
0
мамкин разумник/адказаць/
27.01.2023
бугага, в концлагере, который одной ногой в войне и за полшишечки до полной блокады как раха, купляць хатку - это как минимум странно. даже с точки зрения жлАба з толстай скурай, то тогда уж стратёжнее дальше ждать снижения цены. хотя я бы подвесил вопрос в воздухе хатяп до момента, когда вот точно можно было бы сказать, что 'достигли дна и начинаем отталкиваться'. Случись САМИЗНАЕТЕЧТО, то будете бежать раняя тапки да оставляя этот бетон на консервации либо вообще оформлять дарственную на особиста службы глубокого бурения, шоб адкупицца...
0
Хатаскраю/адказаць/
28.01.2023
Ну так русские всё скупили, их теперь и не вытуришь отсюда - владельцы недвижимости.
0
Селянин/адказаць/
28.01.2023
Хатаскраю, захотят вытурят. Никаких прав не дает владение недвижимостью. Только продать можно. При депортации такие вопросы вообще не учитываются и при пересечении границы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930