Знайсці
21.01.2023 / 00:083РусŁacБел

У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у Мінску — 179 тысяч сем'яў

У 2022 годзе чарга на жыллё ў сталіцы зменшылася на 11,5 тысячы сем'яў, за дзесяць гадоў — на 100 тысяч. Пра гэта ў эфіры «Радыё-Мінск» расказала начальніца ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Алена Лукашэвіч.

«Чарга ў Мінску самая вялікая ў Беларусі, але паволі аб'ёмы зніжаюцца. На сёння ў ёй стаіць 179 тысяч сем'яў», — паведаміла Лукашэвіч.

Па словах Лукашэвіч, у мінулым годзе 11,5 тысячы сем'яў палепшылі свае жыллёвыя ўмовы і былі знятыя з уліку. Прыярытэт пры вырашэнні жыллёвых праблем — у тых, хто выхоўвае больш за траіх дзяцей.

У 2022 годзе, паводле чыноўніцы, 1277 шматдзетных сем'яў палепшылі свае ўмовы пражывання.

Акрамя будаўніцтва ў сталіцы, іх накіроўвалі ў Смалявічы і малыя гарады, прадавалі гатовае жыллё ў новабудоўлях. Незаможныя шматдзетныя сем'і атрымлівалі бясплатнае жыллё сацыяльнага карыстання.

Таксама год супрацоўнікі жыллёвай сферы Мінска фіксуюць каля 1,6 тысячы адмоў шматдзетных сем'яў ад новага, большага па плошчы жылля. Прыкладна ў 45% гэтай катэгорыі прычына гэтага — наяўнасць уласнага жылля, у якім пасля нараджэння чарговага дзіцяці проста перастала хапаць пэўнай колькасці плошчы да нормы. А некаторых не задавальняе раён забудовы, напрыклад, мікрараён Сокал, які месціцца каля Нацыянальнага аэрапорта, то-бок вельмі далёка ад уласна Мінска.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Правдоруб /адказаць/
21.01.2023
Сокол им , многояйцевым, не нравится... Какая разница, где плодить голодранцев, в центре нерезинового или около аэропорта нерезинового?) Один хрен, самолёты почти не летают, экология норм!
0
ну и дура/адказаць/
21.01.2023
одна я была такая дура, которая на лічной (!)) встрече (была організована есстественно не мной) с предом мінгорісполкома на его вопрос - не нуждаетесь лі вы в улучшеніі жіліўных условій?
сказала - нет
21.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера