Знайсці
19.01.2023 / 18:08РусŁacБел

Стала вядома, якія дамы з'явяцца на месцы так і не дабудаванага ГЦ «Гулівер»

Гісторыя з будаўніцтвам гандлёва-забаўляльнага цэнтра ў раёне вуліц Прытыцкага і Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску бярэ пачатак яшчэ з другой паловы «нулявых». У 2015-м будоўля спынілася. Цяпер стала вядома, якія шматпавярховікі плануюць узвесці на тым месцы.

Фота: realt.by

На сайце забудоўшчыка з'явілася інфармацыя, што на пляцоўцы ўзвядуць два індывідуальныя жылыя дамы павышанай камфортнасці з падземнымі паркінгамі і чатыры панэльныя «свечкі» («МАПІД» М-111-90). Апроч жылых дамоў на тэрыторыі мусяць з'явіцца падземная двухузроўневая гараж-стаянка, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, месцы для ціхага адпачынку жыхароў.

Рэндар забудоўшчыка. Крыніца: uks.by

Забудоўшчык плануе пачынаць афармляць дамовы на долевае будаўніцтва ў канцы 2023-га — пачатку 2024 года. Раней намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак выказваў меркаванне, што у 2025—2026 гадах мінчане ўбачаць там абсалютна іншую карціну.

Што за ГЗЦ мусіў з'явіцца?

Будаўніцтва ГЗЦ пачалося ў другой палове 2000-х. Тады меркавалася, што «Гулівер» стане найбуйнейшым гандлёва-забаўляльным цэнтрам у Мінску. У 6-павярховым будынку планавалі размясціць больш за 160 крам і буцікоў, гіпермаркет, забаўляльную зону для дзяцей, боўлінг, фудкорд і шмат іншага. У свае часы «Гулівер» прэтэндаваў на званне найлепшага гандлёвага цэнтра, які будуецца, а таксама на найлепшае архітэктурнае рашэнне сярод камерцыйнай нерухомасці ў прэміі Realt Golden Key 2015. 

Так мусіў выглядаць ГЗЦ «Гулівер», на месцы якога з'явяцца шматпавярховікі

Аднак у тым жа 2015-м будаўнічыя работы спыніліся з-за недахопу сродкаў. Пасля банкруцтва забудоўшчыка ў 2017 годзе даўгабуд не раз выстаўлялі на таргі, але беспаспяхова. На першых таргах, праведзеных у 2019-м, стартавая цана на яго складала амаль 11 мільёнаў даляраў. Апошні раз даўгабуд спрабавалі прадаць за 7,2 мільёна даляраў, але ахвотных набыць аб'ект зноў не знайшлося. 

Летась аб'ект прыняў горад і перадаў яго УКБ Мінгарвыканкама.

Чытайце таксама: 

У Гродне царскія казармы рэканструююць пад элітнае жытло

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера