У Лунінцы адкрылася кавярня «БлінКава». Беларуская мова там ёсць не толькі ў назве
Пра адкрыццё ў лунінецкім гандлёвым цэнтры «Сіці» новай кавярні паведаміў сайт Media-Polesye. Тут можна паспытаць гарачыя блінцы з разнастайнымі начынкамі і выпіць кавы ці гарачага шакаладу. Але без алкаголю.
Уладальніца кавярні Ганна Паўлюкевіч абрала для яе, як падаецца выданню, крыху дзіўную назву — «БлінКава». Але дзіўна гэта толькі да той пары, пакуль сам там не пабываеш.
Кавярня невялікая, але ўтульная і стыльная. Наведвальнікі могуць выбраць бліны з самай рознай начынкай. Пры гэтым наведвальнікі могуць назіраць за працэсам гатавання сваіх заказаў.
А яшчэ там ёсць і беларуская мова, на якой наведвальнікаў пытаюцца, што прапанаваць ім да кавы: каханне? поспех? шчасце?».






Каментары
21
Алек. Ру/адказаць09.02.2023
Тое, што Беларусь ігнаруе родную мову, сведчыць пра посех лукашынай моу́най палітыкі, то бок на вытручванне беларушчыны.
10
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць10.02.2023
Усё нармалёва! Як хутка Беларусь загаворыць па-беларуску залежыць і ад вонкавай прасторы, то бок ад насычанасці ў ёй беларускай мовы (шыльды, дарожныя ўказальнікі, рэклама).
Быў у мяне такі выпадак... Трэба было ставіць помнік па маці, а касай загадвала жонка роднага брата. Яна й замаўляла помнік. -- Спадзяюся на беларускай мове замовіла?-- пытаю. -- Дзе ты, Юзік, відзіў, каб на помніках пісалі па-беларуску??? Пішуць жа толькі па-польску, ці па-руску!!!-- адказвае яна. І я кажу: "Ну, і як я буду выглядаць перад грамадствам? Сам размаўляю па-беларуску, прапагандую мову, а ў самога помнік па бацьках падпісаны па-руску?" Пайшоў у майстэрню, якой загадваў армянін, і перапісаў замову. І ніхто там не папракнуў -- так, маўляў, ня пішуць!
00
Максим Дизайнер/адказаць12.02.2023
Молодцы ребята!Ни разу в Минске не видел блины с говядиной. Так еще и дешевле сто процентов
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
МАК выступіў за допуск беларусаў на спаборніцтвы пад нейтральным сцягам, але толькі ў індывідуальных відах спорту
 5
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Ва Украіне новы герой: 21-гадовы баец, які адбіў атаку вялікай групы расіян. Яго ўзнагародзіў сам Залужны
 4
Ва Украіне новы герой: 21-гадовы баец, які адбіў атаку вялікай групы расіян. Яго ўзнагародзіў сам Залужны
 4
Вуліцу Бучы назавуць іменем беларуса-добраахвотніка
 3
«Байпол» прынёс прабачэнні літоўскаму журналісту
 19
Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла
 13
Выбух электрамабіля ў Жодзіне трапіў на ВІДЭА
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера