Знайсці
08.02.2023 / 17:002РусŁacБел

Права выступаць у футбольнай Вышэйшай лізе атрымалі пакуль толькі 11 клубаў з 16-ці

Ліцэнзіі, якія дазваляюць клубам выступаць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, атрымалі толькі 11 клубаў. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ.

Фота: abff.by

Права выступаць у Вышэйшай лізе атрымалі БАТЭ, «Гомель», брэсцкае «Дынама», мінскае «Дынама», «Іслач», «Мінск», «Нёман», «Энергетык»-БДУ, «Славія-Мазыр», «Тарпеда-БелАЗ», «Шахцёр».

У той жа час камітэт адмовіў у атрыманні ліцэнзіі ФК «Белшына» за парушэнне артыкула 57 (фінансавы крытэрый), ФК «Нафтан» — артыкулы 17-1 (спартыўны крытэрый), ФК «Слуцк» — артыкулы 40 (кадравы крытэрый), ФК «Смаргонь» — артыкулы 17, 17-1 (спартыўныя крытэрыі), 29, 42, 45, 46 (кадравыя крытэрыі).

Футбольныя клубы маюць права падаць апеляцыю на рашэнне Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ на працягу трох працоўных дзён.

Раней футбольныя клубы «Нафтан», «Слуцк» і «Смаргонь» звярнуліся да выканаўчага камітэта АБФФ з хадайніцтвамі аб прымяненні выключэнняў па выкананні асобных крытэрыяў. Найбліжэйшае пасяджэнне выканаўчага камітэта АБФФ адбудзецца 16 лютага 2023 года.

Таксама па-ранейшаму ў Вышэйшай лізе вакантным застаецца адно месца пасля нядопуску да ліцэнзавання рагачоўскай каманды «Макслайн», якая заваявала права гуляць у элітным дывізіёне па выніках пераходнага перыяду.

Між тым, паводле футбольнага календара на 2023 год, які зацверджаны выканкамам АБФФ яшчэ ў сярэдзіне снежня, у Вышэйшай лізе плануецца ўдзел 16 каманд. Першы тур павінен прайсці ўжо 17—19 сакавіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
08.02.2023
в РБ есть футбол? правда? есть?..
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.02.2023
SHOS

Есть, и по круче вашего, бегунок. Ходим с длинноногими девчонками болеть за три минские команды.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930