Знайсці
08.02.2023 / 16:5416РусŁacБел

Макс Корж і Лэдзі Гага. У Беларусі значна пашырылі «чорны спіс» музыкаў

У спісе выканаўцаў, музыка якіх забароненая на публічных імпрэзах, 87 пунктаў. Хапае нечаканых імёнаў.

Фота: pixabay.com

Як патлумачыў «Нашай Ніве» адзін з прадстаўнікоў івэнт-сферы, такі спіс існаваў яшчэ з 2020 года, але цяпер ён значна пашырыўся. У атрыманым ад Мінкульта пераліку, зразумела, ёсць беларускія выканаўцы, якія выступалі супраць гвалту і рэжыму Лукашэнкі: напрыклад, гэта N.R.M, Navi Band, Ганна Шаркунова, «Ляпіс Трубяцкі», гурт Litesound (чальцы апошняга цяпер палітвязні).

Ёсць у спісе і Макс Корж.

Забаранілі таксама ўкраінскіх і расійскіх выканаўцаў, якія выказваліся супраць вайны: у чорны спіс трапілі, акрамя іншых, ДДТ, Ціна Караль, браты Канстанцін і Валерый Меладзэ, гурт «Машына часу».

Праўда, некаторыя імёны складана патлумачыць. Напрыклад, Дзмітрыя Калдуна, які дагэтуль выступае ў Расіі. Ці амерыканскіх зорак Шэр і Лэдзі Гагу.

Спіс забароненых артыстаў, выкладзены Беларускай радай культуры. Такі ж атрымаў і суразмоўца «НН» з івэнт-сферы

З пачатку гэтага года ў Беларусі забаронена правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў арганізатарамі, не ўключанымі ў адпаведны рэестр. Як расказвае суразмоўца, пасля Новага года, калі арганізатары мерапрыемстваў павінны былі скончыць працу па ўключэнні ў рэестр, да іх пачалі званіць з Міністэрства культуры. «Нам сталі на словах казаць, што ёсць выканаўцы, якіх нельга прайграваць», — кажа суразмоўца.

Што будзе, калі парушаць санкцыі? Афіцыйнай забароны на артыстаў са спіса няма, але, як дзеліцца суразмоўца, пакаранні ўсё роўна строгія: «Калі грае забароненая песня, установа ў гэты ж дзень выключаецца з рэестра і не можа падавацца на вяртанне туды, здаецца, на працягу года. Артыст таксама атрымоўвае забарону на выступы на некалькі гадоў. Плюс ёсць вельмі вялікія штрафы — як мне казалі, ад 50 да 200 базавых. То-бок, калі ты сабраў сяброў на дзень нараджэння, наняў дыджэя і кавер-бэнд і нехта цябе здаў, то будуць такія штрафы і ўстанове, і артысту. Прыклады ўжо ёсць».

Калі ва ўстанове будзе гучаць забароненая песня, арганізатараў імпрэзы могуць аштрафаваць «за адступленне ад гастрольнага пасведчання». Калі ж загадзя ўпісаць у гастрольнае пасведчанне забароненую песню, то такую імпрэзу не дазволяць. 

Для некаторых устаноў, лічыць суразмоўца, чорны спіс музыкаў можа стаць сапраўднай праблемай, бо ў пераліку хапае папулярных артыстаў: напрыклад, той жа Макс Корж з яго хітамі. 

Па меркаванні Беларускай рады культуры, спіс мог складацца з удзелам КДБ.

«КДБ заўжды меў дачыненне да кантролю над эфірнай палітыкай і гастрольнай дзейнасцю, але адказвала за гэта Адміністрацыя. Кажуць, цяпер КДБ кіруе ўсёй ідэалогіяй у краіне і больш актыўна ўключыўся ў кантроль, каб не дапусціць вальнадумства», — пракаментаваў кіраўнік Рады Сяргей Будкін.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Гурт «Дай дарогу!» выпусціў новы трэк — для ўсіх смелых беларусаў

«Кветка расце ў рэбрах»: Syndrom Samazvanca выдаў экзістэнцыяльны альбом «Востраў скаргаў»

Pussy Riot выпусцілі новую антываенную песню «Мама, не глядзі тэлевізар»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Янкі/адказаць/
09.02.2023
А сітнік што зрабіла, хаха?)


0
Янкі/адказаць/
09.02.2023
Корж лашара, адмаўчываўся, спрабаваў паміж струек, рабіў кантэнт для расейцаў, а ўсе адно - забаранілі, хахахаха.

Зараз ён ні рэжыму ні нармальным людзям не патрэбны
0
Адзіная дзярж мова/адказаць/
09.02.2023
Зависть плохое чувство, А гэта пра каго кажаце?
Я не мачу за лайном і не маю рацыі =(
Патлумачце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера