Знайсці
08.02.2023 / 16:0333РусŁacБел

Вядомыя людзі, ноўнэймы і 10 чалавек, чые імёны не называюцца. Хто ўвайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду

Каардынацыйная рада апублікавала абноўлены склад. Названыя імёны 53 чальцоў і 22 арганізацый. Усяго ў складзе Рады 117 чальцоў.

У Радзе кажуць, што імёны каля 10 чальцоў вырашана не аб'яўляць у «сілу пэўных абставін».

Чальцы Рады вылучаныя арганізацыямі і супольнасцямі. Не ўсе яны называюцца. Таксама ёсць і самавылучэнцы.

Сярод чальцоў Рады:

  • Павел Латушка — былы міністр культуры, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета;
  • Святлана Алексіевіч — нобелеўская лаўрэатка па літаратуры;
  • Сяргей Дылеўскі — прафсаюзны дзеяч, былы работнік МТЗ;
  • Вольга Кавалькова — палітык, сустаршыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя;
  • Таццяна Марыніч — кіраўніца Imaguru, прадстаўляе інтарэсы бізнэсу;
  • Валерый Мацкевіч — грамадскі дзеяч, былы чалец штаба Валерыя Цапкалы, прадстаўляе праект «Усходняе партнёрства»;
  • Андрэй Ягораў — палітолаг, прадстаўнік грамадзянскай супольнасці;
  • Андрэй Курэйчык — кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр; прадстаўляе інтарэсы культурнай супольнасці;
  • Таццяна Хоміч — сястра Марыі Калеснікавай, прадстаўляе інтарэсы палітычных зняволеных;
  • Сяргей Чалы — эканаміст;
  • Аляксандр Кныровіч — бізнэсовец;
  • Аляксандр Дабравольскі — палітык, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дарадца Святланы Ціханоўскай;
  • Алесь Міхалевіч — адвакат, юрыст, сябра руху «За Свабоду»;
  • Дзмітрый Крук — супрацоўнік незалежнага даследчага цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC;
  • Ян Рудзік — блогер, адзін з былых рэдактараў Nexta;
  • Стася Гліннік — унучка Станіслава Шушкевіча, прадстаўніца Беларускага моладзевага хаба;
  • Вольга Павук — блогерка канала «Рудабельская паказуха».

У складзе пакінулі таксама Марыю Калеснікаву і Максіма Знака, якія цяпер за кратамі.

У Радзе прадстаўленыя BYPOL, Задзіночанне беларускіх студэнтаў, Цэнтр беларускай салідарнасці, «Экадом», Legalize Belarus, а таксама арганізацыі і ініцыятывы, створаныя беларускай дыяспарай.

Цалкам спіс чальцоў і арганізацый можна паглядзець тут. Многія імёны новыя для шырокай грамадскасці.

Сярод 117 чальцоў — 73 дэлегаты, 15 самавылучэнцаў, 21 стары актыўны чалец і 8 чалавек за кратамі.

Каардынацыйная рада была створаная 20 жніўня 2020 года па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай з мэтаю пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Прэзідыум Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 года. Злева направа — Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі. Латушка, Кавалькова і Дылеўскі цяпер у эміграцыі, Калеснікава і Знак — палітзняволеныя. Фота: Tut.by

Структура пазіцыянуе сябе як прадстаўнічы орган беларускага грамадства.

У жніўні 2021 года быў уведзены інстытут прадстаўніцтва па васьмі напрамках: бізнэс, культура, сучасныя тэхналогіі, спорт, грамадзянская супольнасць, усходняе партнёрства, палітычныя зняволеныя і юрыспрудэнцыя.

Рашэнне аб рэарганізацыі дзейнасці Каардынацыйнай рады было прынята 9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Вызначыць эфектыўнасць нашай дзейнасці складана». Каардынацыйная рада вырашала рэарганізавацца і вырасці да 115 чальцоў — для чаго?

Рэарганізуецца Каардынацыйная рада, яна будзе складацца са 115 чалавек

Каардынацыйная рада вось ужо пяць месяцаў «рэфармуецца». Але насамрэч ёй больш няма чаго рабіць — меркаванне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Пожалуй/адказаць
09.02.2023
Символ Тихановская или лидер, но вокруг нее пытается сформироваться команда. А Зенон (не обладающий полевым организационным талантом) пытается подхватить уже существующее воинское формирование. Так или иначе, пускай будут оба этих направления - если они доставляют хлопоты и головную боль нашей родной лукашенковской власти, действуя вне страны. Потому что в нынешних условиях исключена возможность сформироваться внутри страны антилукашенковскому организационному ядру.
6
Максим Дизайнер/адказаць
09.02.2023
Правильно!Давай, ребята. Не слушайте хатаскрайников, объединяйтесь.
2
сапожник Ваня/адказаць
11.02.2023
Почитафф ваши комментари. Фсе плахие только я хорош.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера