Знайсці
08.02.2023 / 22:124РусŁacБел

Наступніцы Чамаданавай дагэтуль не далі палкоўніка. А пасля скандалу са злівам базы работнікаў, відаць, і не дадуць

У канцы 2021-га на месца заўважнай прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных спраў Вольгі Чамаданавай прыйшла Наталля Сахарчук. І выглядае, што яе кар'ера не ладзіцца. 

Наталля Сахарчук. Скрыншот з відэа

Наталля Сахарчук, якая перайшла ў сталічную міліцыю з пасады начальніка прэс-службы брэсцкай міліцыі, з лістапада 2021-га так і не атрымала палкоўніцкіх пагонаў, хаця і працуе на «палкоўніцкай пасадзе». 

Чытайце таксама: «Нават падначаленыя Чамаданавай адмовіліся». Што вядома пра Наталлю Сахарчук, якая стала прэс-сакратаркай МУС

«Не даюць, таму што не апраўдвае даверу. Ёй трэба быць, як Чамаданава: кідацца грудзямі на барыкады, лезці ва ўсе дзіркі, не баяцца хлусіць так, каб казалі «хоць у вочы сцы», адмываць імідж МУС у вачах грамадства, для чаго яе, уласна, і бралі», — сказаў нам адзін з калег Сахарчук. 

«Магчыма, у яе былі нейкія касякі, вымовы. Вымова звычайна вешаецца на год, пасля чаго яна аўтаматычна здымаецца, калі толькі не адбываецца нейкіх унутраных «амністый», касякоў, у гонар Дня міліцыі, напрыклад.

Само навешванне вымовы не забараняе павышэння ў званні, але часта вымова — гэта нагода, каб часць, да якой прыпісаны чалавек, «забылася», «затупіла», ці зрабіла яшчэ нешта, у выніку чаго дакументы на падпісанне новых пагонаў не былі адпраўленыя, — гэта стандартныя практыкі», — дадаў суразмоўца. 

Нядаўна ў інтэрнэт былі выпадкова выстаўленыя даныя афіцэраў, якія вядуць адзін з тэлеграм-каналаў, дзе публікуюць крымінал і відэа з рэпрэсаванымі. Міліцыянеры лічаць, што гэта таксама адаб'ецца на кар'еры Сахарчук. 

Чытайце таксама: Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

«Адно ведаю дакладна: пасля пра**бу службовага дакумента і адпаведнага артыкула ў недзяржаўнай прэсе ёй абавязкова павінны павесіць вымову, як кіраўніцы тых, хто гэта зрабіў. А таго, хто зрабіў, могуць звольніць ці, калі пашчасціць, панізіць у званні», — кажуць нам. 

Нагадаем, адміністратары тэлеграм-канала «Обратная сторона» выпадкова запосцілі туды графік дзяжурстваў. 

Выявілася, што структура, якая адказвае за вядзенне канала, які поўніцца матэрыяламі, што распальваюць варожасць па палітычнай, нацыянальнай і сэксуальнай прыкметах, а таксама матэрыяламі са знявагай гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі грамадзян, — гэта Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў (УІГС) Міністэрства ўнутраных спраў. Падраздзяленне, якое за гэта адказвае, мае рускамоўную абрэвіятуру ОРІКС. Гэта новае падраздзяленне, назва, хутчэй за ўсё, расшыфроўваецца як аддзел па рабоце ў інфармацыйна-камунікацыйнай сферы ці аддзяленне па рабоце ў інтэрнэце і камунікацыйнай сферы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
57
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
2
3
даведка/адказаць/
08.02.2023
Для получения полковничьих погон нужны пять лет выслуги в специальном звании и указ Лукашенко.
0
Не муці, кансерва/адказаць/
11.02.2023
Штырліц, не падмяняй паняцці, іхныя папярэднікі ды натхняльнікі – НКУС, наўпростыя канкурэнты «штандартэн-фюрэраў». Прынцыповы падзел – у стаўленні да нацыі і нацыянальнай дзяржавы: «зямля і кроў» супраць «савецкага чалавека».

Не заблытвайце відавочныя рэчы што да гістарычных вытокаў рэжымаў РБ, РФ, ДНР/ЛНР.
0
даведка/адказаць/
31.03.2023
Исправили это недоразумение, таки дав звание полковника милиции Сахарчук.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930