Знайсці
07.02.2023 / 11:3716РусŁacБел

«Белая Русь» стварае сваю палітычную партыю, «каб Беларусь засталася востравам стабільнасці»

У грамадскага аб’яднання «Белая Русь» будзе партыя. Пра гэта заявіў яго старшыня Алег Раманаў.

Алег Раманаў. Скрын відэа БТ

«Партыя будуецца з нуля. Мы не пераўтвараем грамадскае абʼяднанне «Белая Русь». Яно застаецца ў палітычнай і грамадскай прасторы нашай краіны. Новая партыя будзе самастойнай сілай, якая накіраваная на вырашэнне тых вострых праблем, што сёння стаяць і перад нашым грамадствам, і, у цэлым, у свеце», — сказаў ён БТ.

Паводле яго, партыю вырашана стварыць праз тое, што людзі «адчулі неабходнасць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці».

Па-другое, паводле Раманава, сёння патрэбныя «суб’екты адказу на тыя жорсткія выклікі, якія кінутыя нашай краіне». У свеце ідзе вайна, «для таго каб Беларусь аказалася востравам стабільнасці, парадку, росквіту і поспеху, павінны быць зробленыя сурʼёзныя намаганні, патрэбныя арганізаваныя сілы». Партыя абяцае быць адной з такіх сіл, «якая зможа генераваць адказы на тыя выклікі».

Сёння прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Двенадцатая ночь /адказаць/
07.02.2023
Почему ябатьки имеют такую отталкивающие отвратительную внешность. Какой-то паноптикум У.
07.02.2023
даўно ж кажу - таму што на твары адбіваецца ўнутнаная сутнасць. з гадамі толькі ўсё больш яўна
0
Любопытный/адказаць/
07.02.2023
Идеология имеется? Да.Какая? Монархия! А кто монарх? Вам ,дядя ,за глупые вопросы придется ответить по всей строгости закона...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера