Знайсці
07.02.2023 / 18:474РусŁacБел

Ці можна прадаваць царкоўныя рэліквіі? Меркаванні святара, рэлігіязнаўцы і прававыя рэаліі

Выстаўленыя на продаж «мошчы Еўфрасінні» хоць і аказаліся падробкай, але сам лот спарадзіў пытанне, ці могуць такія рэліквіі наогул прадавацца праз аўкцыён і ці законна гэта.

Падробленыя мошчы беларускай святой з'явіліся ў продажы на інтэрнэт-аўкцыёне

Святары: «Рэліквіі прадаваць нельга»

Святары, апытаныя намі, кажуць, што паводле царкоўных нормах рэліквіі і ўсе святыя рэчы не павінны прадавацца і купляцца. Гандаль імі недапушчальны.

«Што ж тычыцца свецкіх законаў, то ў сувязі з тым, што свецкія ўстановы маюць іншы падыход да ўспрыняцця і трактоўкі рэліквіі, то адпаведна і падыход да іх, як да звыклых рэчаў», — адзначаюць суразмоўцы.

У выпадку з продажам праз аўкцыён «мошчаў Еўфрасінні», то беларускія святары акцэнтуюць увагу на ашуканстве:

«Бадай, большае зло ёсць у тым, што ўладальнік рэліквіяў спрабаваў падмануць тых, для каго сама Еўфрасіння з’яўляецца вялікім маральным, духоўным і рэлігійным аўтарытэтам».

Найчасцей рэліквіі збываюць тыя, хто не адносіць сябе да Царквы.

«Тое могуць рабіць спадкаемцы з сям'і духоўнай асобы, якія не лічаць сябе вернікамі», — тлумачаць святары.

Спадкаемцы не бачаць каштоўнасці ў тым, што прадаюць, а разглядаюць яе як уласнасць.

«Застаецца толькі бок маралі, бо ў рэшце гэта косткі чалавека, а яны, як і сам чалавек, наўрад ці могуць быць чыёйсьці ўласнасцю», — адзначаюць святары.

Польскі святар у прыватнай гутарцы катэгарычны: «рэліквіі — гэта не бізнэс». «Сапраўднасць рэліквіі пацвярджаецца адмысловым сертыфікатам, а прадавец мае давесці, адкуль яна ў яго. Нават у выпадку, калі прадмет акажацца падробкаю», — кажа ён.

Прававыя асаблівасці ў розных краінах

Паводле свецкіх нормаў, рэліквія — гэта культурная каштоўнасць, артэфакт, прадмет даўніны.

Пераслед за яе продаж надыходзіць, калі выяўляецца, што яна скрадзеная або незаконна здабытая. У нацыянальных заканадаўствах зламысніку за гэта пагражае штраф ці зняволенне.

У Польшчы, напрыклад, за спробу прадаць артэфакт пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. За яго фальшаванне ці пераробку — да 2 гадоў. Да 5 гадоў зняволення пагражае выкрытаму ў спробе вывазу культурнай каштоўнасці.

У Беларусі за незаконнае абарачэнне культурных каштоўнасцяў могуць пакараць як за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць ці нясплату падаткаў. 

Уладальніку неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць, адкуль у яго артэфакты.

Археалагічныя артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак, забаронена прадаваць, купляць, дарыць, абменьваць.

Выключэнне толькі для дзяржаўных навуковых арганізацый і дзяржаўных музеяў, а таксама для фізічных і юрыдычных асоб, якія да 1 студзеня 2017 года ўключылі археалагічныя артэфакты, якія ёсць у іх уласнасці, у адмысловы рэестр.

Капачам за незаконнае скарбашульніцтва пагражае штраф да 50 базавых велічынь (1850 рублёў).

Такая дзейнасць можа ажыццяўляцца толькі падчас правядзення археалагічных даследаванняў з дазволам Акадэміі навук.

Пытаннямі вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцяў займаецца адмысловая камісія Міністэрства культуры.

Рэлігіязнаўца: «Рынак рэліквій — гэта махлярства яшчэ з сярэднявечча»

Рэлігіязнаўца Наталля Васілевіч з «Хрысціянскай візіі» кажа, што ў выпадку з продажам «мошчаў» трэба было б звярнуцца ў паліцыю, каб іх уладальнік патлумачыў, адкуль яны ў яго, ці законна ён імі валодае і прадае.

«Царква па-рознаму рэагавала на продаж рэліквій, — працягвае Наталля Васілевіч. — Былі і тыя, хто не супраць прыкупіць сабе чагосьці, чым можна прыцягнуць увагу паломнікаў ці турыстаў. Узаемавыгадны бізнэс. Але ў прынцыпе цяпер трэнд на ўрэгуляванасць пытання. Трэба даказваць паходжанне святыняў».

Наталля кажа, што «рынак рэліквій — гэта махлярства яшчэ з сярэднявечча».

Экспертка кажа, што цэрквы спрабавалі абмежаваць такія дзеянні, асабліва Рымская царква. У праваслаўных былі камісіі па мошчах, якія каталагізаваліся, падрабязна апісваліся ў дэталях.

«Продаж мошчаў — гэта ў любым выпадку чорны рынак, таму тым, хто займаецца перапродажам мошчаў, трэба ці рабіць махлярства і выдаваць падробку за сапраўдныя мошчы, ці ўчыняць нейкія іншыя нелегальныя дзеянні.

Вельмі малаімаверна, што ў продажы можа аказацца нейкая аўтэнтычная рэліквія, атрыманая легальным шляхам», — тлумачыць Наталля Васілевіч.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Мошчы Еўфрасінні» — падробка. Вось чаму

Прадавец «рэліквій святой Еўфрасінні» прадае яшчэ і крэсла Джорджа Вашынгтона

Ноты Манюшкі, рукапісы Купалы, кубак Ядвігі: якія культурныя каштоўнасці вярнуліся ў Беларусь за апошнія два гады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
відьмаявідьма/адказаць/
07.02.2023
увогуле не разумею дзікунства з косткамі ад святароў. чаму косткі не ў зямлі ці нейкім іншым чынам не пахаваны, а ў святароў на шыі, як у дзікуноў?
0
Эннот /адказаць/
07.02.2023
Для церкви главное ,что индульгенции и побрякушки можно было продавать
И желательно  прямо в церкви и без налогов
1
Владислав/адказаць/
07.02.2023
Если покупают ,так почему бы и не продать? Церковь к этому относится с глубоким пониманием ,даже индульгенции продаёт сама. И правильно делает
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930