Знайсці
06.02.2023 / 19:41РусŁacБел

Беларуска з дзіцем знікла пасля магутнага землятрусу ў Турцыі

У турэцкім горадзе Хатай, адным з найбольш пацярпелых ад землятрусу, прапалі беларуска Аляксандра Акпінар і дзіця. Яны не выходзяць на сувязь, расказала «Зеркало» са спасылкай на блог «Людзі».

Сястра Аляксандры Марыя расказала блогу «Людзі», што апошні раз яны размаўлялі ўчора ўвечары. «Пасля гэтага яна больш не выходзіла на сувязь. Без сувязі таксама яе блізкія. Мая сяброўка з Турцыі кажа, што да яе ніяк не даехаць, бо дарогі перакрытыя.

У пасольстве Беларусі ў Турцыі паведамілі, што з Аляксандрай Акпінар з раніцы спрабуюць звязацца рознымі спосабамі. Пакуль што звестак аб яе месцазнаходжанні няма.

Спачатку паведамлялася, што прапаў і муж Аляксандры Акпінар, але пасля высветлілася, што ён знаходзіцца ў бальніцы з пераломам нагі.

Чытайце таксама:

У выніку землятрусу цалкам разбураная крэпасць Газіянтэп

Магутны землятрус у Турцыі і Сірыі: сотні загінулых, абрынуліся будынкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера