Знайсці
06.02.2023 / 14:0510РусŁacБел

«Дазвол будзе дзейнічаць 3 месяцы». Швед патлумачыў падрабязнасці працы камісіі па «вяртанні на радзіму»

Генеральны пракурор Андрэй Швед, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, падрабязна распавёў пра змест указа аб стварэнні камісіі для працы з жадаючымі вярнуцца на радзіму, піша БелТА.

Фота: БелТА

Паводле яго слоў, у дакуменце ідзе гаворка не толькі пра персанальны склад камісіі, але таксама там вызначаныя ўмовы і парадак разгляду зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой.

«Ахопліваецца перыяд тых магчымых або ўчыненых правапарушэнняў з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2023 года. Грамадзяне могуць звяртацца ў камісію ў пісьмовым выглядзе або ў электронным. Ва ўказе вызначаныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да гэтай заявы, пералік дакументаў, якія павінны ўтрымлівацца. Таксама пазначаныя тыя рашэнні, якія будуць прымацца камісіяй. Усё адкрыта, зразумела. Прадугледжанае адкрытае, свабоднае галасаванне членаў камісіі па кожным пытанні», — расказаў генпракурор.

Ён падкрэсліў, што ніхто не прымушае нікога вяртацца на радзіму або звяртацца ў створаную камісію. «Гэта добрая воля, жэст нашай дзяржавы. Для таго, каб зняць усякага роду правакацыі, ва ўказе асобна вызначаная норма, звязаная з тым, што асобы, у дачыненні да якіх прынятае рашэнне (камісіі), могуць на працягу 3 месяцаў яго рэалізаваць. Прайшло 3 месяцы — далей, калі ласка, звяртайцеся па агульным парадку», — растлумачыў Андрэй Швед.

Таксама ён сказаў, што ва ўказе прадугледжаныя магчымасці рэалізацыі ўсіх прававых норм, накіраваных на «вызваленне асобы ад адказнасці або змяненне меры стрымання».

«Самае галоўнае: калі гэтая асоба, атрымаўшы на рукі дакумент аб тым, што да яе няма прэтэнзій або змененая мера стрымання, або прынятае нейкае іншае рашэнне, якое, на думку гэтай асобы, дазваляе ёй спакойна ўехаць у Рэспубліку Беларусь, вызначаная гарантыя, звязаная з тым, што ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь прэтэнзій з боку дзяржаўных праваахоўных органаў, толькі са згоды генеральнага пракурора або асобы, якая выконвае яго абавязкі, могуць прымяняцца меры працэсуальнага прымусу альбо прымацца нейкае прававое рашэнне. Гэта вельмі важна», — звярнуў увагу генпракурор.

Каб прыняць правільнае рашэнне, генпракурор даў рэкамендацыю ўсім жадаючым вярнуцца ў Беларусь: «кожны павінен думаць пра сябе, пра сваіх родных, блізкіх, пра дзяцей. Думайце, узважвайце, чытайце. Усё адкрыта і зразумела».

Гаворачы пра паўнамоцтвы створанай камісіі, чыноўнік растлумачыў, што пры разглядзе кожнага звароту падыход будзе індывідуальным.

«Ва ўказе вызначаныя віды рашэнняў камісіі. Калі мы прыходзім да разумення, што чалавек памыліўся, паддаўся эмоцыям, уплыву (бо мы з вамі добра памятаем, якая была інфармацыйная прапампоўка, які быў каласальны ціск, хтосьці паддаўся, але цяпер шчыра раскайваецца), мы рэкамендуем праваахоўным органам прыняць працэсуальнае рашэнне, напрыклад, аб спыненні крымінальнага пераследу. І пра гэта пішам чалавеку: «Так, у дачыненні да вас мелася крымінальнае судаводства, прынятае такое рашэнне, такога чысла, і вы маеце права спакойна ўехаць, ніякіх прэтэнзій да вас няма». Калі толькі вы нешта не ўтаілі. Калі чалавек здзейсніў яшчэ нейкае злачынства і пра гэта нікому не вядома (ён утойвае), то закон для ўсіх аднолькавы», — растлумачыў Андрэй Швед.

У склад камісіі ўвойдзе каля 30 чалавек. Збірацца яны будуць па меры неабходнасці, гатоўнасці матэрыялаў па кожным выпадку. На разгляд заяў грамадзян ёй адводзіцца да двух месяцаў, у выключных выпадках па рашэнні старшыні камісіі — да трох месяцаў. «Тут вельмі важна спяшацца, але павольна, каб не дапусціць памылкі, уважліва разабрацца», — адзначыў генеральны пракурор.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гость /адказаць
06.02.2023
В разрешении не указаны конкретные адреса мест не столь отдаленных , куда будут определены те , кто решит вернуться.Это будет для них/ вернувшихся ‘’сюрпризом’’- моментом истины.Но будет поздно.
0
Диана/адказаць
06.02.2023
швед и шейман готовьтесь к суду за террор и смерти беларусов, а также за соучастие в организации взрыва метро в Минске и сокрытие следов.
0
Повторение истории?/адказаць
06.02.2023
Примерно 100 лет назад что-то похожее уже пытались реализовать красные большевики. Тогда были созданы различные «союзы» для возвращения из эмиграции «беглых белых». И на эту удочку тогда клюнуло порядка 200тыс, которые вернусь в совок. Но уже через несколько лет всех их ждали гулаги, лагеря и репрессии - большинство из них были репрессированы и расстреляны в тридцатых! Так и итог лукашицкий деятель - потомок тех красных палачей - он первым поставит свою подпись под расстрельными списками, если такой поступит ему приказ сверху.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера