Знайсці
05.02.2023 / 18:197РусŁacБел

Жыхар Светлагорска падраў куртку і звярнуўся з гэтым на прамую лінію намесніка губернатара. Што той адказаў?

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў правёў прамую тэлефонную лінію. З якімі пытаннямі людзі звяртаюцца да чыноўнікаў, піша «Гомельская праўда».

У асноўным жыхары вобласці скардзяцца на камунальныя праблемы, але адзін са зваротаў выбіваўся з агульнага шэрагу.

Жыхар Светлагорска на выхадзе з гандлёвага цэнтра зачапіўся за востры кавалак металу і падраў скураную куртку, якую ён купіў у Маскве за 300 даляраў.

Мужчына пайшоў да адміністрацыі з просьбай кампенсаваць нанесеную шкоду. Там яму прапанавалі адрамантаваць вопратку і, па словах пацярпелага, прыгразілі юрыстамі.

Светлагорац з такой прапановай не пагадзіўся (ён не хоча хадзіць у цыраванай куртцы) і не знайшоў іншага рашэння, як пазваніць намесніку губернатара. Дзмітрый Алейнікаў пазваніў у Светлагорскі райвыканкам і папрасіў тэрмінова выехаць на месца і разабрацца з кавалкам металу, які тырчыць. 

Што чыноўнік загадаў зрабіць са скураной курткай жыхара Светлагорска, засталося па-за матэрыялам дзяржСМІ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
82
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
0
Надивайко/адказаць/
05.02.2023
Если бы люди знали, што это за "доўбня"....Он пишет с ошибками. Думать нечем в той голове. Но строить "вумнае" лицо баран Борька научил.
0
1 гр трюфеля по цене 3 бутылок водки/адказаць/
05.02.2023
Эннот, ну да)
многие старики могут не помнить, а молодежь не знать про эпи3ад возле цирка)
0
Гы-гы/адказаць/
06.02.2023
боль ш, бачыў) ён ціха крадецца за венісуэльскай нафтай)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930