Знайсці
05.02.2023 / 12:53РусŁacБел

Баранавіцкі актывіст Мікалай Чарнавус, якога затрымлівалі 10 сілавікоў, не выйшаў пасля трох сутак арышту

Баранавіцкі актывіст Мікалай Чарнавус-малодшы не выйшаў на волю па заканчэнні 72 гадзін, паведамляе «Вясна».

Суд паводле адміністрацыйнага пратакола ў пятніцу не адбыўся. Ці затрыманы Чарнавус у межах крымінальнай справы — пакуль невядома.

2 лютага Мікалая затрымалі паказальна брутальна. Па інфармацыі суседзяў, а 6-й раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй акружылі прыватны дом, а потым пералезлі цераз плот і гучна пачалі грукаць у вокны з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спінай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера