Знайсці
04.02.2023 / 22:5431РусŁacБел

Карына Кунгер, якая здымала здзекі з людзей у Фрунзенскім РУУС у 2020-м, сышла з міліцыі. Але з нюансам 

Супрацоўніца міліцэйскай прэс-службы Карына Кунгер стала вядомая пасля публікацыі «Байпола». У жніўні 2020 года яна здымала на відэа збіццё і прыніжэнне беларусаў у актавай зале Фрунзенскага РУУС. Нядаўна 28-гадовая Кунгер сышла з міліцыі. 

Карына Кунгер. Фота: «Укантакце»

У 2020-м дзяўчына працавала рэферэнтам у групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ленінскага РУУС. У першыя дні пратэстаў яна была на ўзмацненні і здымала на відэа, як жорстка абыходзяцца з затрыманымі, якіх прывезлі ў Фрунзенскае РУУС. Гэта былі людзі, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў на выбарах 9 жніўня 2020 года.

Фрагмент відэа 

Кунгер родам з Мазыра. Яна вучылася на філалагічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Шамякіна. Была там сакратаром факультэцкай ячэйкі БРСМ.

«Хоча пасля заканчэння ВНУ абавязкова паспрабаваць свае сілы ў педагагічнай сферы», — пісалася на сайце ўніверсітэта. Але пайшла дзяўчына працаваць не ў школу, а ў сілавыя органы.

У міліцыі Кунгер больш не працуе — звольнілася. Але куды пайшла? 

Цяпер Кунгер — судовы выканаўца. Яна працуе ў аддзеле прымусовага выканання Маскоўскага раёна Мінска.

Гэта абяцае Кунгер павышэнне заробку і статус дзяржслужачага. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
да ни/адказаць/
05.02.2023
[Рэд. выдалена]
1
Должник и взыскатель/адказаць/
05.02.2023
Да, по-моему, в судебные исполнители ее направить - это как мыть туалеты на вокзале!... Это точно не повышение за ее "собачью службу", ниже должности ну просто не найти. А вот опустить там ее ниже плинтуса как раз вполне и возможно. Пусть готовится...
0
Дарэчы/адказаць/
06.02.2023
Калі не памыляюся, служба судовых выканаўцаў, гэта кузня судовых кадраў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера