Знайсці
02.02.2023 / 18:03РусŁacБел

Былы футбаліст «Крумкачоў» перабраўся з Мальдываў у Індыю

25-гадовы беларускі форвард Іван Верас працягвае здзіўляць сваімі экзатычнымі прафесійснымі перамяшчэннямі, піша «Белсат».

У мінулым сезоне Верас пакінуў Беларусь і перабраўся на Мальдывы, падпісаўшы гадавы кантракт з клубам «Юнайтэд Віктары». За яго Іван правёў 21 матч і забіў 13 галоў.

Цяпер жа ў яго новае месца працы, не менш экзатычнае — клуб «Аіджал» з горада Мізарам, на сёння 6-я каманда чэмпіянату Індыі.

У Беларусі Іван Верас быў футбалістам вельмі сярэднім, у элітным дывізіёне ён правёў толькі 12 матчаў. Да таго гуляў у першай беларускай лізе, дзе правёў 104 гульні і змяніў пяць клубаў. Гуляць у Паўднёвую Азію ён з'ехаў з мінскіх «Крумкачоў». 

Чытайце таксама:

Беларускі футбаліст захрас на Мальдывах. Ён некалькі месяцаў не атрымлівае заробку і не можа вярнуцца дадому

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930